Журналіст БелаПАН адмовіўся даваць паказанні па графіці «Мінск-Масква»
Журналіст БелаПАН Алесь Ярашэвіч адмовіўся ад дачы паказанняў у Следчым Камітэце, куды яго запрасілі ў межах праверкі па з'яўленні ў графіці "Мінск-Масква" калючага дроту. Журналіст браў інтэрв'ю у невядомага мастака, які "падправіў" працу расійскага графіціста Артура Кашака. Візіт Яшарэвіча ў ведамства заняў не больш за дзесяць хвілін.
«Паколькі крымінальнай справы ніякай не заведзена, паводле заканадаўства, я маю права не даваць ніякіх тлумачэнняў, што я і зрабіў», — кажа Алесь Ярашэвіч.
Апроч Алеся, на размову са следчымі выкліканыя яшчэ дзве асобы.
Нагадаем, графіці «Мінск-Масква» з’явілася на будынку на мінскай вуліцы Магілёўскай, 32 у чэрвені 2016-га года па ініцыятыве ўладаў Масквы. Беларусы ўспрынялі яго крытычна.
«Выправіць» памылкі калегі ўзяўся невядомы мастак, які дамаляваў у кветкі калючы дрот і такім чынам «надаў малюнку хоць нейкі сэнс».