• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Анджэй Пачобут бліжэйшыя паўгода правядзе ў камеры

    Усю восень і амаль усю зіму зняволены журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут правядзе ў памяшканні камернага тыпу.

    Пра гэта Анджэй Пачобут паведаміў у сваім лісце на волю. Такое пакаранне прызначылі за адмову ад працы, якую, як піша журналіст, нельга выканаць.

    Калі спачатку фельчар адмовілася падпісаць медыцынскую даведку, што Анджэй па стане здароўя можа ўтрымлівацца ва ўмовах памяшкання камернага тыпу (ПКТ), бо пры аглядзе быў зафіксаваны зрыў рытму сэрца і ціск 190/140, то на наступны дзень прыйшоў іншы медык, урач-тэрапеўт, і падпісаў даведку.

    Нагадаем, да гэтага ў наваполацкай папраўчай калоніі Анджэй Пачобут правёў 30 сутак у штрафным ізалятары, куды яго змясцілі адразу з каранціну пасля этапапавання.

    Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «польскай справе» разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі.

    За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Анджэя Пачобута абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У публікацыі Пачобут назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра падаўленне беларускіх пратэстаў у 2020 годзе і тэкст ад 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    8 лютага 2023 года ў абласным судзе Гродна суддзя Дзмітрый Бубенчык прыгаварыў журналіста да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    26 траўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Ігар Любавіцкі адхіліў апеляцыйную скаргу Анджэя Пачобута на вынесены яму прысуд. Разгляд скаргі адбыўся ў закрытым рэжыме.

    Месяц таму Анджэя перавялі са следчага ізалятара ў папраўчую калонію № 1 у Наваполацку.

    У кастрычніку 2022 года КДБ РБ унёс Анджэя Пачобута ў спіс тэрарыстаў. Сёлета 23 чэрвеня прозвішча журналіста-палітвязня з’явілася і на сайце МУС РБ у пераліку грамадзян, якія «маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Увесь час знаходжання пад вартай журналісту забароненыя спатканні са сваякамі, ягоныя лісты цэнзуруюцца і блакуюцца ў перапісцы нават з сынам. Цягам больш чым двух гадоў за кратамі Анджэй Пачобут адчуваў пастаянны ціск. Тым не менш, ён неаднаразова адхіляў прапановы вызвалення ў абмен на просьбу аб памілаванні і ад’езд з Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    Паўла Падабеда перавялі ў магілёўскі следчы ізалятар

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці