• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Андрэй Мялешка перамог у конкурсе Tut.by «Гродна майго дзяцінства»

    У ліпені TUT.BY запусціў конкурс «Гродна майго дзяцінства». Чытачы дасылалі гісторыі, успаміны, настальгічныя апавяданні пра свае 60-х, 70-х, 80-х, 90-х, праведзеныя ўу родным горадзе. З 17 па 20 жніўня чытачы галасавалі за лепшую гісторыю.

    Шляхам галасавання было вырашана, што лепш за ўсіх пра Гродна распавёў жыхар гэтага горада Андрэй Мялешка.

    Аўтар успамінаў пра тое, што яго дзяцінства прайшло ў адным з цэнтральных раёнаў горада пад назвай «Шанхай». Распавёў і пра самы далёкі раён — «Палестыну», куды ён дзіцем прыходзіў за рознымі цікавымі рэчамі. Побач праходзіла чыгунка, і для тагачасных хлапчукоў было ўдачай знайсці рознакаляровыя шкляныя шарыкі, якія везлі на мясцовы шклозавод, або незвычайныя шрубы, балты, цвікі.

    З аповеду-пераможцы можна таксама даведацца, якую гару ў Гродне называлі Шура-Бура і дзе быў мост «даўжынёй у два тыдні».

    Астатнія гісторыі, дасланыя на конкурс «Гродна майго дзяцінства», можна прачытаць тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці