• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Аляксандр Буракоў-малодшы на волі!

    Пасля адбыцця пакарання 10-ю суткамі арышту з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама выйшаў на волю магілёўскі журналіст і праваабаронца Аляксандр Буракоў-малодшы.

    15 мая супрацоўнікі міліцыі затрымалі Аляксандра Буракова ў кватэры, якую ён здымае. Журналіста даставілі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна Магілёва і склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    У той жа дзень Буракова даставілі ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Суддзя Ірына Ланчава прызнала яго вінаватым на падставе арт. 23.34 КаАП і вынесла пакаранне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле абвінавачання, журналіст нібыта ўдзельнічаў у акцыі 6 траўня каля магілёўскага ІЧУ.

    Пасля вызвалення Аляксандр Буракоў распавёў, што ўвесь час зняволення ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры, шмат чытаў. Адзначае, што стаўленне з боку супрацоўнікаў ІЧУ было карэктным.

    Аляксандр падзякаваў калегам за салідарнасць: да яго даходзілі паштоўкі і газеты, перадачы ад родных. Кажа, што яму было нават крыху ніякавата ат такой вялікай увагі.

    Сустрэць Буракова-малодшага каля магілёўскага ІЧУ сабраліся каля паўтара дзясятка чалавек — праваабаронцы, журналісты і сваякі. Журналісту падарылі кветкі і выказалі спадзяванне, што ўжо ў хуткім часе ён далучыцца да актыўнай працы.

    Аляксандр Буракоў адказаў, што плануе па-ранейшаму займацца журналісцкай і праваабарончай дзейнасцю. І пажартаваў, што раз яго за гэта затрымліваюць і арыштоўваюць, значыць, сваю справу ён робіць добра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці