• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Аляксандр Корнышаў адкрыў збор на дапамогу пасля аперацыі

    Рэдактар выдання «Витебский курьер news» Аляксандр Корнышаў просіць дапамогі на рэабілітацыю пасля аперацыі па замене тазасцегнавага сустава. Збор адкрыты на платформе BySol, піша «Віцебская Вясна».

    журналіст Аляксандр Корнышаў адкрыў збор на дапамогу

    Аляксандр Корнышаў. Крыніца фота: bysol.org

    Аляксандр журналіст незалежных СМІ і грамадскі дзеяч. Нядаўна ён быў уключаны ў «экстрэмісцкі спіс» МУС. Яму ўдалося выехаць ва Украіну, пасля вайны у Польшчу. Пасля тэрміновай рэлакацыі яго здароўе пагоршылася. Урачы паставілі дыягназ: некроз галоўкі тазасцегнавых суставаў. Адзінае лячэнне поўная замена суставаў. 

    «Наперадзе доўгая рэабілітацыя, потым яшчэ адна аперацыя, потым зноў рэабілітацыя. Усё гэта будзе пакрыта страхоўкай. Але засталася адна вялікая праблема: лячэнне расцягнецца мінімум на год — час калі я буду маламабільным. Магчыма, калі мне стане лягчэй, я змагу падзарабляць, аднак зараз пра гэта гаворкі ісці не можа, таму што ўсе мае сілы сыходзяць на аднаўленне. І мне патрэбна ваша дапамога», — піша Аляксандр Корнышаў.

    Сума збора — €10000. Гэтая сумма разлічана на год і пойдзе на базавыя расходы: жыллё, ежа, сувязь, дробныя бытавыя выдаткі.

    Падтрымаць калегу можна па гэтай спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці