Журналіст Алесь Сіліч арыштаваны на 10 сутак
Суддзя адправіла яго справу на дапрацоўку адміністрацыйны пратакол, складзены супраць журналіста Алеся Сіліча.
25 мая журналісту Алесю Сілічу, затрыманаму 21 мая, прысудзілі 10 сутак арышту.
Нагадваем, 53-гадовага журналіста затрымалі 21 траўня за «размахванне БЧБ-стужачкай і пашпартам з гербам Пагоня». У Першамайскім РУУСе на журналіста склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП і адправілі ў ІЧУ на Акрэсціна чакаць суд.
24 траўня справу Сіліча разглядзела суддзя Таццяна Ліннік, але ўжо пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну.
Па словах Алеся, пашпарт з Пагоняй дэманстраваў не ён, а супрацоўнік міліцыі: «Мы праводзілі апытанне каля ГЦ, але потым нас затрымалі і склалі пратакол па арт. 22.9 КаАП. Нас збіраліся адпусціць, але правялі агляд рэчаў, пасля чаго знайшлі пашпарт з Пагоняй і бранзалет, а не стужачкі. Таму на нас склалі новы пратакол па арт. 24.23 КаАП. Таму Пагоня дэманстравалася не мной, а супрацоўнікам, які яе дастаў». Сведка-міліцыянт на судзе нават пераблытаў дату затрымання.
UPD. Журналіст Алесь Сіліч не выйшаў на волю, хоць яго адміністрацыйную справу адправілі на дапрацоўку, а 72 гадзіны даўно скончыліся.
Па інфармацыі калег, супраць журналіста ў міліцыі склалі новы пратакол. БАЖ патрабуе неадкладнага вызвалення нашага калегі Алеся Сіліча і ўсіх іншых прадстаўнікоў медыя!