Заява літоўскіх журналістаў аб становішчы ў Беларусі + спіс кантактаў, да каго можна звярнуцца па дапамогу
13 жніўня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Заява літоўскіх журналістаў па сітуацыі ў Беларусі
Вільня 2020-08-13
Мы, рэдактары літоўскіх сродкаў масавай інфармацыі, выказваем салідарнасць з журналістамі Беларусі, што зазнаюць пераслед. Асуджаем уціск журналістаў, які ажыццяўляюць беларускія ўлады, абмежаванне доступу да інтэрнэту і іншыя перашкоды ў выкананні журналісцкай працы. Арыштам журналістаў і гвалту супраць іх няма месца ў Еўропе ХХІ стагоддзя.
Заклікаем неадкладна спыніць усе рэпрэсіўныя дзеянні, якімі парушаецца права грамадскасці на інфармацыю.
Літоўскі сектар СМІ гатовы прыйсці на дапамогу незалежным мас-медыям Беларусі ў выглядзе бясплатнага прадастаўлення доступу да інфармацыйнага зместу ды ў іншым выглядзе.
Па дапамогу звяртацца па наступных кантактах:
- Агенцтва “Baltic News Service”: Вайдатас Бянушыс (Vaidotas Beniušis), галоўны рэдактар, redakcija@bns.lt
- Літоўскае радыё і тэлебачанне: Інга Ларанавайце (Inga Larionovaitė), кіраўнічка навінавай службы LRT TV, zinios@lrt.lt Delfi.lt:
- Раса Лукайціце (Rasa Lukaitytė), галоўная рэдактарка, delfi@delfi.lt
- 15min.lt: Раймундас Цялянцявічус (Raimundas Celencevičius), галоўны рэдактар, 15min@15min.lt
- Lrytas.lt: Тоўтвідас Мікалаюнас (Tautvydas Mikalajūnas), галоўны рэдактар, news@lrytas.lt
- Tv3 (ТБ): Артурас Анужыс (Artūras Anužis), галоўны рэдактар, arturas.anuzis@tv3.lt
- Навіны LNK (ТБ): Раландас Агінтас (Rolandas Agintas), дырэктар навінавай службы LNK і Info TV, rolandas.agintas@lnk.lt
- Часопіс IQ: Авідзіюс Лукошус (Ovidijus Lukošius), галоўны рэдактар, o.lukosius@iq.lt
- Laisvės TV: Андрус Тапінас (Andrius Tapinas), заснавальнік, andrius@laisves.tv
- Verslo žinios: Раландас Барысас (Rolandas Barysas), галоўны рэдактар, rolandas.barysas@verslozinios.lt
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Гарадзенку аштрафавалі за падпіску на Instagram журналіста Руслана Кулевіча
15.03.2024
«Это легально?» В Польше обратили внимание на проект белорусской пропаганды для поляков
29.01.2024
Рада БНР узнагародзіла журналістку Свабоды Алену Радкевіч і іншых дзеячоў за заслугі перад беларускім народам
25.03.2024
Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку
25.03.2024