• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява ГА «БАЖ» да 15‑й гадавіны знікнення журналіста Дзмітрыя Завадскага

    Сёння спаўняецца пятнаццаць гадоў з трагічнага моманту, калі пры нявысветленых абставінах знік наш калега, сябра грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", аператар Дзмітрый Завадскі.

    Усе гэтыя гады праваахоўныя органы Беларусі так і не далі адказу на пытанні: хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства, што насамрэч здарылася з Дзмітрыем, дзе шукаць яго сляды?

    У няведанні застаюцца яго родныя, блізкія сябры, усе сумленныя грамадзяне краіны, каму неабыякавы лёс Завадскага і іншых беларускіх журналістаў, што загінулі пры нявысветленых абставінах.

    Крымінальную справу па факце знікнення Дзмітрыя Завадскага неаднаразова прыпынялі і аднаўлялі, але гэта нічога не мяняла: канкрэтных вынікаў як не было, так і няма.

    Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў” настойліва патрабуе ад кампетэнтных праваахоўных органаў правесці поўнае расследаванне ўсіх абставін знікнення Дзмітрыя Завадскага.

    Мы заклікаем прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці не забываць пра справу Дзмітрыя Завадскага і не даваць забыць яе ўладам да таго часу, пакуль не даведаемся ўсёй праўды пра гэтае злачынства, пакуль не будуць названыя імёны яго натхняльнікаў і выканаўцаў.

    Прынята на пасяджэнні Праўлення Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 07.07.2015 г.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці