• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Завезлі на беларускую мяжу і перадалі КДБ». Як насамрэч затрымлівалі журналіста «Камсамолкі»

    Журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку затрымалі яшчэ ў кастрычніку. Узялі яго ў маскоўскім аэрапорце. Як гэта адбылося, ён расказаў сваім сукамернікам. І гэта версія разыходзіцца з тым, што раней агучвала МУС.

    Гісторыю Мажэйкі расказаў «Вясне» праграміст Аляксей Кавалеўскі, які нейкі час сядзеў з журналістам.

    «Я заспеў, калі ён знаходзіўся на першай стадыі: «Яны ж разбяруцца, зараз мяне адпусцяць». Гэта добры і шчыры чалавек, часам нават як дзіцё. Ён вельмі моцна спадзяваўся, што за яго заступіцца руская частка газеты і яго вызваляць, але было бачна, што гэтага не будзе, мяркуючы па артыкулах, якія яму інкрымінавалі, і па рэзананснасці справы.

    Генадзь расказваў нам, як яго затрымалі. Ён паехаў у Маскву і хацеў адтуль выляцець кудысьці. Яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ у аэрапорце ў Маскве. Потым завезлі на беларускую мяжу і перадалі КДБ Беларусі. Расейцы тут супрацоўнічалі без усялякіх працэдур.

    Журналіст казаў, што яго чакалі ўжо ў Маскве. Яшчэ да пашпартнага кантролю, паводле Генадзя, да яго падыходзілі нейкія людзі і шушукаліся. На пашпартным кантролі яго ўзялі пад рукі і ўсё».

    Міністэрства ўнутраных спраў раней заяўляла, што Мажэйку затрымалі ў Мінску. Па іх версіі, журналіст хацеў з Расіі вылецець у трэцюю краіну, але пры спробе зрабіць гэта даведаўся, што быў прызнаны непажаданым на тэрыторыі Расіі. Таму нікуды вылецець ён не змог і, як сцвярджалася, вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.

    Галоўны рэдактар расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін так апісваў затрыманне:

    «Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт Шарамеццева на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых спецслужбаў — зноў жа, я кажу «нашы» неафіцыйна — і сказалі: «Дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персон і павінны пакінуць Маскву», — распавёў Сунгоркін.

    Як я разумею, ён адказаў: «Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву». «Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, вы павінны вярнуцца ў Мінск, і мы вам у гэтым дапаможам». 

    Галоўны рэдактар «КП» адзначаў, што Мажэйка правялі ў самалёт на рэйс у Мінск, там яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі і ўжо правялі зразумела куды.

    Генадзь Мажэйка цяпер на Валадарцы. Яго абвінавачваюць па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне варожасці).

    Чытайце яшчэ:
    Дамены belapan.by і naviny.by перададзеныя іншым асобам

    На экс-сотрудника TUT.BY Александра Демидовича завели уголовное дело

    «Новы Час» — лаўрэат прэміі Алеся Адамовіча

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці