• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманыя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка — на Акрэсціна

    Журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін, а таксама мантажор праекта «ЧаснОк» Яраслаў Пісарэнка затрыманыя ў кватэры людзьмі ў цывільным.

    Па звестках суседзяў, людзі ў цывільным прыйшлі каля 13.00 з ператрусам, запрашалі суседзяў стаць панятымі.

    У 16.00 Івулін і Пісарэнка павезлі на двух машынах у невядомым кірунку, паведамляе Tribuna.com

    Пісарэнка ў жніўні пакінуў БТ, дзе працаваў вядучым навін.Таксама журналістка Валярына Кустава на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала, што да яе ў кватэру спрабуюць патрапіць невядомыя.

    UPD. Журналісты Яраслаў Пісарэнка і Аляксандр Івулін знаходзяцца на Акрэсціна. Яраславу дазволілі патэлефанаваць бацькам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці