• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Буянава вінавацяць у дробным хуліганстве

    Журналісты «Белсату» Любоў Лунёва і Дзмітрый Буянаў (Солтан) былі затрыманыя падчас выканання сваёй працы 8 лютага.

    Затрымлівалі журналістаў працаўнікі Савецкага РУУС Менску, калі тыя праводзілі апытанне. Пасля РУУС іх завезлі на Акрэсціна.

    Справы журналістаў ужо паступілі ў суд Савецкага раёну Менску. Іх будзе разглядаць суддзя Фёдарава. Паседжанне пройдзе сёння, але часу пакуль не прызначылі.

    Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Буянава (Солтана) вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Паводле гэтага артыкулу прадугледжаны штраф да 30 базавых велічыняў або адміністратыўны арышт.

    Раней, 7 снежня, Любоў Лунёву ужо затрымлівалі разам з аператарам Іванам Куракевічам на Маршы мудрасці ў Менску. Тады яны мелі зрабіць рэпартаж з падзеі, але амаль адразу журналістаў затрымалі. Пасля затрымання яны былі дастаўленыя ва УУС Савецкага раёну, а далей іх перавезлі на Акрэсціна.

    Тады аператару Івану Куракевічу далі 15 содняў арышту, а Любові Лунёвай штраф 30 базавых велічыняў.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс арыштаваных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці