• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманых раніцай у Оршы журналістаў адпусцілі, пасля акцыі затрымалі іншых

    У Оршы прайшлі ператрусы ў актывістаў і журналістаў, якіх спрабавалі нейтралізаваць перад сённяшняй акцыяй.

    У Воршы пасьля «Маршу недармаедаў» затрымалі журналістаў (Абнаўляецца)  

    Ператрусы былі ў актывіста Канстанціна Анташкевіча і журналіста Беларускага Радыё Рацыя Арцёма Сізінцава. Да Сізінцава наведаліся два супрацоўнікі міліцыі, капітан Лаўрушкін і лейтэнант Шыбека з двума панятымі — шукаюць «фальшывыя купюры». 

    Старшыню гарадской арганізацыі АГП Валянціну Ігнаценка блакавалі дома: пасля 9‑й раніцы сталі званіць і грукатаць у дзверы асобы ў цывільным у чорных шапачках. 

    Па адрасе, дзе прапісаны рэдактар рэгіянальнага сайту оsha.eu Ігар Казмерчак, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Каля яго пад’езда дзяжурыць чорная машына.

    Актывіста Ігара Грышанава затрымалі на запраўцы на рэмзаводзе. Даставілі ў аддзяленне міліцыі.

    Тым часам на вакзале супрацоўнікі Аршанскага УУС на транспарце затрымалі журналістаў Адар’ю Гуштын і Сяргея Гудзіліна, якія прыехалі з Мінску. Іх даставілі ў апорны пункт, паведамляе сайт spring96.org.

    Адар’я Гуштын размясціла ў face­book відэа з тлумачэннем што ж адбылося ў Оршы з журналістамі.

    У журналісткі «Народнай Волі» ў цягніку, калі яна ехала ў Оршу, правяралі пашпарт.

    Таксама затрыманы рэдактар сайта «Народные новости Витебска» Сяржук Серабро. «Фармальна нас не затрымалі, а забралі для праверкі пашпарты ды адвялі нас у залю падвышанай камфортнасці на вакзале. Сказалі, што правяраюць ці не здзейснілі мы нейкія злачынствы», — распавёў Сяргей baj.by.

    Дакументы для праверкі забралі і ў віцебскіх карэспандэнтаў tut.by Таццяны і Ігара Матвеевых.

    Стала вядома, што Матвеевых і Серабро адпусцілі за 10 хвілін да пачатку акцыі супраць дэкрэта № 3, абвешчанай на 13.00.

    Гуштын і Гудзіліна адпусцілі каля 14.00, калі акцыя ўжо завяршылася. Адар’я Гуштын напісала скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія перашкодзілі ёй выканаць свае прафесійныя абавязкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці