• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы ўчора незалежны журналіст Юрый Дзяшук знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе

    У аўторак увечары яго хацелі затрымаць супрацоўнікі міліцыі, але з імі ўдалося дамовіцца, каб у сераду Дзяшук сам з’явіўся ў РАУС. З таго часу ён затрыманы.

    Як мяркуецца, незалежнага журналіста Юрыя Дзешука вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП за інцыдэнт на агалошванні крымінальнага прысуду Вітольду Ашурку некалькі тыдняў таму.

    Пасля інцыдэнту журналіста ўжо затрымлівалі ў межах крымінальнага працэсу.

    20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. Журналістка Вольга Быкоўская на сваёй старонцы ў Face­book размясціла відэа інцыдэнту пасля суда над Ашуркам, які адбыўся 18 студзеня. На ім бачна, як людзі ў залі абураюцца прысудам і крычаць “Ганьба!” і “Верым! Можам! Пераможам!”.

    Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае падзеі на тэлефон. Магчыма, менавіта таму 23 студзеня журналіста вызвалілі з ізалятара.

    Але ў аўторак, 2 лютага, міліцыянты заявілі журналісту, што зверху прыйшоў загад зноў затрымаць Дзешука. І скласці на яго пратакол па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП.

    Суд над журналістам павінен прайсці у пятніцу, 5 лютага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці