Затрыманы дырэктар газеты «Беларусы і рынак»
Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты "Беларусы і рынак" Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія Кахно, галоўны рэдактар "БіР" Андрэй Александровіч.
Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі.
Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні. Працэсуальны статус Андрэя — сведка па справе аб распальванні нацыянальнай варажнечы, заведзенай супраць дырэктара «БіР» Канстанціна Залатых.
На волі і бухгалтарка выдання Юлія Кахно. Яе таксама затрымлівалі раніцай 18 траўня.
«Беларусы і рынак» — бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта салідная газета, з большага прысвечаная эканоміцы.