• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы былы рэдактар папулярнага Тэлеграм-канала Раман Пратасевіч

    У аэрапорце "Мінск" затрыманы Раман Пратасевіч. Ён знаходзіўся на борце самалёта, які ляцеў па курсе Афіны-Вільня. Самалёт рэзка змяніў курс і прызямліўся ў Мінску.

    Самалёт раптоўна падаў сігнал бедства і памяняў курс. Прычынай экстраннай пасадкі стаў сігнал аб мініраванні. Самалёт праверылі, бомбу не знайшлі, а ўсіх пасажыраў адправілі на паўторны дагляд. Сярод іх быў Раман Пратасевіч. Яго затрымалі.

    Телеграм-канал «Пул першага» паведаміў, што «па даручэнні галоўнакамандуючага для суправаджэння пасажырскага самалёта ў неба быў узняты знішчальнік. Зараз МіГ-29 чакае, пакуль завершацца неабходныя праверачныя мерапрыемствы, каб суправадзіць самалёт да мяжы з Літвой».

    Раман Пратасевіч — экс-рэдактар і рэдактар Тэлеграм-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. Ён унесены беларускімі ўладамі ў спіс тэрарыстаў і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

    У лістападзе 2020 года Следчы камітэт Беларусі абвінаваціў у арганізацыі масавых беспарадкаў у краіне стваральніка папулярнага Telegram-канала Сцяпана Пуцілу і экс-рэдактара ​​Рамана Пратасевіча. СК вынес пастанову аб прыцягненні іх у якасці абвінавачаных па арт. 293, арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

    Акрамя таго, супраць Пуцілы і Пратасевіча распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 КК «у сувязі са здзяйсненнем наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці», а менавіта супраць «прадстаўнікоў улады і праваахоўнікаў». Зроблена гэта было «пасродкам створаных і кіраваных імі Telegram-каналаў», гаворыцца ў паведамленні СК.

    Следства вывучыла інфармацыю, якую публікавалі ў Telegram Пуціла і Пратасевіч, і прыйшло да высновы, што яны заклікалі да забастовак, блакавання дарог, каардынавалі няўзгодненыя акцыі пратэсту, размяшчаючы дадзеныя аб маршрутах руху і датах мерапрыемстваў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці