• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманні журналістаў 4 кастрычніка: пяць чалавек застаюцца ў ІЧУ да суда

    Цягам дня 4 кастрычніка ў Беларусі былі затрыманыя 16 журналістаў. Большасць з іх пасля праверкі дакументаў адпусцілі з міліцэйскіх пастарункаў.

    Але пяць чалавек засталіся ў ізалятарах часовага ўтрымання да суда па адміністрацыйных працэсах. Меркавана, усіх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных пратэстах. Гэта — Надзея Пужынская (Гомель), Марына Маўчанава, Алеся Лацінская, Дзяніс Носаў, Юрый Камісараў (Бабруйск).

    Гомель

    Затрыманая відэакарэспандэнтка «Сильных новостей» Надзея Пужынская. Журналістку затрымалі каля ІЧУ, куды яна несла перадачу затрыманым калегам — Ганне і Дзянісу Якштасам. На яе склалі пратакол за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

    Надзею затрымалі за нявызначанае «несанкцыянаванае мерапрыемства». Заснавальніку гомельскага папулярнага медыя «Сильные новости» Пятру Кузняцову пацвердзілі ў Гомельскім абласным УУС, што Пужынскую затрымалі — «у сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу паводле артыкула 23.34». На пытанне, за які эпізод яе затрымалі, калі яна не ўдзельнічала ў масавых мерапрыемствах, прадстаўнік УУС Віталь Прыстромаў адказаў: «Не магу вам сказаць, мяркую, там ёсць падставы».

    Журналістку да суда пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання.

     

    Віцебск

    Былі затрыманыя журналістка TUT.by і БелаПАН Таццяна Матвеева, журналіст TUT.by і «Народнай Волі» Алесь Пілецкі,  рэдактар «Народных навінаў Віцебска» Сяргей Серабро. Усіх адпусцілі пасля «прафілактычных гутарак».

    Затрыманне віцебскіх журналістаў Таццяны Матвеевай, Алеся Пілецкага і Сержука Серабро. Фота: "Белсат"

     

    Гродна

    Затрыманы блогер Андрэй Ірха на Савецкай плошчы ў Гродне падчас вядзення стрыму. Андрэя Ірху адпусцілі, але склалі пратакол апытання, забралі тэлефон. Яго некалькі разоў ударылі ў твар пры затрыманні. Пыталіся, ці ён будзе яшчэ здымаць стрымы. Пры затрыманні моцна сцягнулі рукі пластыкавай сцяжкай.

    Затрымалі журналістак Вольгу Камягіну і Кацярыну Гардзееву. Яны журналісты «Народнай Волі» і TUT.BY. Пасля праверкі дакументаў і прафілактычных гутарак адпусцілі.

    Затрыманне Вольгі Камягінай і Кацярыны Гардзеевай. Фота: "Белсат"

     

     

    Мінск

    Затрымалі і адпусцілі: фатографа «БелГазеты» Дар’ю Сапранецкую, карэспандэнта Onlin­er Аляксандра Уладыку.

    Пасля Дар’і Сапранецкай пазванілі з Кастрычніцкага РУУС Мінска і патрабавалі, каб яна туды вярнулася.  А да яе кватэры прыйшлі міліцыянты і АМАП — усе былі ў балаклавах, па словах журналісткі. Дар’я паабяцала заўтра прыйсці ў РУУС Кастрычніцкага раёна, каб азнаёміцца з адміністрацыйным пратаколам. Дзверы ім не адчыніла, увесь час вёўся стрым з кватэры.

    Сілавікі сышлі.

    Сёння ў Мінску быў таксама затрыманы журналіст газеты «Белорусы и рынок» Алег Шапялюк. Пасля праверкі дакументаў яго адпусцілі. А ўвечары, як і ў выпадку Сапранецкай, да яго прыехалі сілавікі.

     

    Бабруйск

    Затрымалі і пакінулі да суда: Марыну Маўчанаву, Алесю Лацінскую, Дзяніса Носава і Юрыя Камісарава. Заўтра будзе суд. Пра гэта БАЖ па тэлефоне паведаміла Марына Маўчанава, якой дазволілі патэлефанаваць.

    У Марыны Маўчанавай і Алесі Лацінскай ёсць маленькія дзеці.

    Марыну Маўчанаву ноччу з ізалятара даставілі ў гарадскую бальніцу з гіпертанічным крызам. Раніцай ёй было лепш, але журналістка застанецца ў бальніцы.

    Трое іншых затрыманых у Бабруйску журналістаў па-ранейшаму застаюцца ў ізалятары да суда.

     

    Брэст

    Затрымалі галоўнага рэдактара гарадскога анлайн-часопіса «Бінокль» Ксенію Пятровіч, фотакарэспандэнта «Брестской газеты» Алега Палішчука. Іх адпусцілі з РУУСа пасля праверкі дакументаў.

    Ксенія Пятровіч і Алег Палішчук пасля выхаду з РУУСа

     

     

    Магілёў

    Быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў — адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці