• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманні журналістаў 12 і 13 верасня ў Мінску і рэгіёнах

    12 верасня

    Мінск

    Былі затрыманыя журналісты «Белсата» Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі. Яны вялі стрым з акцыі пратэсту.  Журналістаў адвезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёна. У іх забралі тэхніку, пагражалі надзець кайданкі.

    Кацярына паведаміла сваякам, што на іх склалі па два пратаколы паводле арт. 22.9 («парушэнне заканадаўства аб СМІ») і арт. 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП. Міліцыянт, што складаў пратаколы, заявіў, што судзіць іх будуць толькі ў аўторак (15 верасня). Да гэтага часу журналісты застануцца на Акрэсціна.

    Днём у цэнтры Мінска затрымалі прадстаўніцу Ada­mi Media Prize Вольгу Бартлаву. Склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП, хуткая забрала ў шпіталь з гіпертанічным крызам.

    Падчас «Жаночага маршу» ў журналіста «Радыё Свабода» Алеся Пілецкага аператар RT спрабаваў забраць тэлефон. Вось што расказвае сам Алесь:  

    «Ужо пасля апошняга затрымання, калі ўдзельнікаў акцыі амаль не засталося, на праспекце заставаліся толькі журналісты. Сярод іх вось гэты незразумелы апэратар з незразумелай карэспандэнткай. Ад іх моцна патыхала алькаголем, гэта заўважылі ўсе. Яны сталі з іншымі журналістамі спрачацца, яшчэ некалькі ўдзельнікаў акцыі заставалася, і зь імі спрачаліся таксама.

    Мы падышлі, сталі пытацца, хто яны. Яны ў адказ сталі проста ў твар нас здымаць. Я таксама дастаў тэлефон і стаў спрабаваць здымаць іх. Мужчына агрэсіўна за мой тэлефон ухапіўся, але я ня даў яго забраць. Гэта ўсё вельмі хутка адбывалася. Хто гэтыя журналісты і ці журналісты яны ўвогуле, мы ня ведаем»

     

    Брэст

    У Брэсце да журналістаў Міланы Харытонавай і Алеся Леўчука дадому міліцыя прыехала, але не трапіла да іх.

    Журналісту Стасу Коршунаву патэлефанавалі з міліцыі і папярэдзілі, каб ён не ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах.

    Па месцы прапіскі кіраўніка Брэсцкай філіі БАЖ Максіма Хлябца таксама прыходзіў участковы.

     

    13 верасня

    Мінск

    Затрымалі карэспандэнта «Белсата» Арцёма Ляву. Яго адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС. Праз некалькі гадзін вызвалілі, пратакол не складалі, але забралі на экспертызу аўтамабіль, ноўтбук і тэлефон.

    У Менску была затрыманая галоўная рэдактарка dev.by Наталля Правалінская. Яе вызвалілі без пратакола.

    Журналіста «Нашай Нівы» Змітра Панкаўца затрымалі на Нававіленскай, але пасля праверкі дакументаў адпусцілі.

    На Пушкінскай АМАПавец скінуў з парапета фотакарэспандэнта расейскага агенцтва ТАСС Валерый Шарыфулін.  Імаверна, была пашкоджаная тэхніка. 

    У Мінску жорстка затрымалі журналістку Таццяну Гаргалык, адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. На яе склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП і вызвалілі.

    Позна вечарам у кавярні “1067” на Раманаўскай Слабадзе былі затрыманыя двое журналістаў: фатографы Аляксандр Васюковіч, Уладзь Грыдзін. Таксама быў затрыманы прэс-сакратар ЗБС «Бацькаўшчына» Сяргей Кандраценка.

    Усе журналісты былі з бэйджамі. Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў памяшканне бара і затрымлівалі мэтанакіравана толькі іх.

    Журналістаў да суда пакінулі ў ІЧУ на Акрэсціна. на іх складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП (пакуль не пацверджана).

    Магілёў

    Затрыманы журналіст Алесь Сабалеўскі. Сабалеўскі супрацоўнічае з сайтам «Магілёўскі рэгіён».

    Сабалеўскага на гэтым тыдні вызвалілі з ізалятара, дзе ён адбываў 8 сутак адміністрацыйнага арышту, падчас арышту журналіст трымаў галадоўку на знак пратэсту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці