Затрыманая журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку на Акрэсціна
Затрыманая журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку на Акрэсціна.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла знаёмая Студзінскай, якая атрымала інфармацыю ад яе сукамэрніцы. Дадаткова спраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.
Інэсу Студзінскую затрымалі 16 ліпеня пасьля ператрусу. У той жа дзень затрымалі Алеся Дашчынскага і Алега Грузьдзіловіча. Усе яны шмат гадоў працавалі на «Радыё Свабода» і летась былі пазбаўленыя акрэдытацыі. Таксама ў той дзень былі затрыманыя журналісты тэлеканалу Белсат Ганна Галёта і Ігар Ільяш.
20 ліпеня супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі пра Інэсу Студзінскую няма. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.
Справу вядзе ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды не выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.