• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманага ў Светлагорску фрылансера вызвалілі

    У Светлагорску 13 красавіка каля 14-й гадзіны міліцыя затрымала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. Ён правёў у пастарунку каля 2 гадзін і даў міліцыянтам тлумачэнні.

    Пра затрыманне журналіста паведаміла сайту spring96.org відавочца падзеяў, жыхарка Светлагорска Алена Маслюкова.

    У будынку Светлагорскага райвыканкама ў 14.00 планавалася сустрэча кіраўніцтва раёна з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

    Там жа, каля будынка, знаходзіўся журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з камерай. Да яго падышла супрацоўніца аддзелу ідэалагічнай працы райвыканкама Ала Манькевіч і заявіла, што фрылансер не мае права праводзіць здымкі. Кастусь Жукоўскі адказаў, што здымаць на відэа не забаронена заканадаўствам. Тады ідэолаг выклікала міліцыю, якая прыбыла за лічаныя хвіліны. На той момант фрылансер ужо зайшоў у будынак райвыканкама.

    «Я бачыла, што яго міліцыя выводзіла з будынку, літаральна цягнула, з ужываннем сілы. Кастуся Жукоўскага павезлі ў РАУС для разбіральніцтва», – удакладніла Алена Маслюкова ў гутарцы са spring96.org.

    Журналіста-фрылансера сёлета ўжо 6 разоў штрафавалі паводле арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ, а па сутнасці – супраца з замежным СМ без акрэдытацыі). Агулам сума яго штрафаў перавышае 70 млн рублёў. Cлуханні чарговай аналагічнай адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста маюць адбыцца 15 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля а 14‑й гадзіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці