• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі Змітра Лупача. У будынку суда

    Сёння ў холе будынка Докшыцкага раённага суда міліцыя затрымала журналіста-фрылансера Змітра Лупача.

    Пра гэта службе маніторынгу ГА “БАЖ” паведаміў блогер Кастусь Шыталь, які стаў сведкам затрымання. Паводле яго слоў, Змітра забралі разам з апаратурай — пры ім была відэакамера.

    Зміцер Лупач прыехаў у Докшыцы разам з калегамі на судовы працэс па адміністрацыйнай справе мясцовага грамадскага актывіста Юрыя Мацеюна (якога Докшыцкі райсуд у выніку пакараў штрафам за ўдзел у мірных акцыях).

    Як казаў раней сам Зміцер Лупач, некалькі тыдняў таму яму тэлефанавалі глыбоцкія міліцыянты і запрашалі ў Глыбоцкі РАУС, бо на яго нібыта была заведзеная яшчэ адна адміністрацыйная справа. Але на момант тэлефанавання журналіст быў у замежнай паездцы. У Глыбокае Зміцер вярнуўся не так даўно, і зноў у мясцовых міліцыянтаў з’явіліся да яго прэтэнзіі.

    Змітра Лупача пратрымалі тры гадзіны, цягам якіх высвятлялі яго асобу. Пасля чаго адпусцілі, пратаколаў не складалі. Як мяркуе сам журналіст, яго затрымалі, каб перашкодзіць зрабіць сюжэт пра сённяшні суд над грамадскім актывістам Юрыем Мацеюном.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці