• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі двух сыноў былога прэс-сакратара МУС Дзмітрыя Партона. Цяпер ён топ-менеджар «Мінск-Навін»

    Сярод грамадзян, затрыманых 6 снежня падчас хапуну на вуліцах Мінска, браты Андрэй і Арцём Партоны. У міліцыі валанцёрам паведамілі, што братоў прывезлі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.

    Яны — сыны дзеяча дзяржаўнай журналістыкі Дзмітрыя Партона.

    У пачатку 2000‑х Партон узначальваў прэс-службу Міністэрства ўнутраных спраў — у часы Юрыя Сівакова і Уладзіміра Навумава. Пасля рабіў кар’еру ў Маскве, але ўрэшце вярнуўся. Быў намеснікам галоўнага рэдактара «Советской Белоруссіі» (2012–2017), кіраўніком інтэрнэт-вяшчання СТБ (2017–2018), а цяпер працуе намеснікам генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны».

    Апроч таго, Дзмітрый Партон разам з прэс-сакратаром Следчага камітэта — вядучыя праекта «Прычыны і следства з Партонам і Ганчаровай». Яны расказваюць пра «найбольш заўважныя правапарушэнні ў Мінску і Беларусі, пра іх прававыя і сацыяльныя наступствы, грамадскі рэзананс».

    Яго сыны ў датычнасці да прапаганды не заўважаныя.

    Старэйшаму, Андрэю, 27 гадоў. Ён займае пазіцыю дырэктара па прыцягненні карыстальнікаў і манетызацыі рэкламы ў беларускай IT-кампаніі Apalon.

    Малодшаму, Арцёму, 20 гадоў. Некалькі гадоў разам з братам ён займаўся лагістычным бізнэсам.

    Карэспандэнту «Нашай Нівы» ў сям’і патлумачылі, што хлопцы проста ішлі на стаянку, калі іх схапілі сілавікі. З аддзялення міліцыі браты пакуль так і не выйшлі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці