• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заснавальнік рытуальнай службы падаў у суд на «Нашу Ніву» — і застаўся вінен рэдакцыі 500 рублёў

    У чэрвені 2019 года ў паштовых скрынках мінчукоў сталі з’яўляцца буклеты з прапановай дапамогі ў арганізацыі пахавання. Прычым рытуальная кампанія, якая прапаноўвала свае паслугі, імкнулася мімікрыраваць пад дзяржаўную арганізацыю. «Еўрарадыё» напісала артыкул пра гэту дзіўную з’яву, «Наша Ніва» пераставіла яго на сайт: «Пахавальная» ў паштовай скрыні: новы гулец з Расіі захоплівае рытуальны рынак Мінск

    Праз некаторы час заснавальнік рытуальнай кампаніі Яўген Казлоў падаў у суд на журналістку Марыю Вайтовіч, а таксама рэдакцыі «Еўрарадыё» і «Нашай Нівы». Ён меркаваў, што журналістка зняславіла яго гонар і дзелавую рэпутацыю. Сярод прыкладаў стратаў яго гонару быў і такі: дырэктар іншага пахавальнага бюро назваў Казлова грамадзянінам Расіі, а гэта, маўляў, няпраўда.

    У выніку Яўген Казлоў дамовіўся з «Еўрарадыё» ў дасудовым парадку. «Наша Ніва» не пагадзілася публікаваць прабачэнні, таму суд Маскоўскага раёна Мінска разглядаў пазоў толькі супраць нашай рэдакцыі.

    Суд вырашыў, што хоць у артыкуле і згадвалася недакладная інфармацыя, яна не мае ніякага дачынення да гонару і годнасці Яўгена Казлова. Ён абавязаны заплаціць «Нашай Ніве» 500 рублёў, патрачаныя Рэдакцыяй на адваката. Рашэнне ўступіла ў законную сілу.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці