• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнікам дзяржаўных газет у Беларусі плацяць максімальна магчымы заробак

    Памер акладу кіраўнікоў установы Адміністрацыі прэзідэнта “Выдавецкі дом “Беларусь сёння”, рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”, рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва” разлічваецца зыходзячы з максімальна магчымай для гэтай катэгорыі работнікаў тарыфнай стаўкі 18-га разраду.

    Ілюстрацыйнае фота: «Позірк»

    Гэта вынікае з апублікаванай 5 лістапада Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам пастановы Міністэрства інфармацыі ад 17 кастрычніка № 14.

    Такая ж стаўка прымяняецца для кіраўнікоў дзяржаўнай установы “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”Ваяр”.

    Аклады галоўных рэдактараў іншых дзяржаўных СМІ разлічваюцца па тарыфных стаўках ад 13-га (заснавальнікі — іншыя арганізацыі) да 17-га (заснавальнікі — рэспубліканскія органы дзяржкіравання) разраду. Прамежкавымі звёнамі з’яўляюцца кіраўнікі СМІ, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца выканкамы і саветы дэпутатаў рознага ўзроўню.

    Згодна з формулай, якая ўжываецца, памер акладу такім служачым вылічваецца шляхам множання базавай стаўкі (з 1 верасня 2024 года 253 рублі) на адпаведны каэфіцыент (ад 2,17 для 13-га разраду да 3,0 для 18-га).

    Пры гэтым заработная плата акрамя акладу ўключае ў сябе кампенсавальныя выплаты (даплаты за асаблівыя ўмовы працы, звышурочныя работы, вучоныя ступені і інш.) і стымулюючыя выплаты (прэміі, надбаўкі за стаж і іншыя надбаўкі).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці