Запрашаем на прэс-ланч Adami Media Prize з удзелам Дар’і Жук (12 верасня)
Adami Media Prize разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў запрашаюць 12 верасня акунуцца ў атмасферу культурніцкай, этнічнай і рэлігійнай разнастайнасці Беларусі і краінаў Усходняга партнёрства. Задайце пытанні па конкурснай дакументацыі, даведайцеся, дзе можна паглядзець працы пераможцаў мінулых гадоў і пачастуйцеся сытнымі і карыснымі стравамі ад шэфа новага месца пад назвай "Сытые братья".
Міжнародны анлайн-конкурс Adami Media Prize запрашае сябраў на прэс-ланч, які адбудзецца 12 верасня а 13:00 у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (г.Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265).
Культурніцкая разнастайнасць з’яўляецца асноўнай каштоўнасцю Adami Media Prize. Мы лічым, што медыя і прадусары аўдыёвізуальнага кантэнту выконваюць важную ролю ў прасоўванні ідэй талерантнасці і мірнага суіснавання розных груп грамадства.
Прэмія ADAMI прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы, фільмы і навіны, а таксама анлайн-відэа і анлайн-праекты, якія тычацца тэм міграцыі, інтэграцыі, этнічнай, рэлігійнай і культурніцкай разнастайнасці.
У праграме:
-
Кароткая прэзентацыя пра тое, што ёсць Adami Media Prize і навошта ён патрэбны медыя- і аўдыёвізуальным прафесіяналам і прадусарам;
-
На пытанні ўдзельнікаў адкажа Воля Бартлава, каардынатарка Adami Media Prize у Беларусі, а таксама, беларускія фіналісты мінулых конкурсаў;
-
Спецыяльная госця – Дар’я Жук, рэжысёрка фільма «Crystal Swan», які быў абраны Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук у шорт-ліст 91‑й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Оскар у намінацыі «Лепшы замежны фільм», таксама адкажа на пытанні ўдзельнікаў;
-
І канешне, вельмі смачны і карысны для здароўя паўнавартасны хэнд-мэйд ланч ад сяброў Adami Media Prize – сеткі піражковых «Сытые братья», прыгатаваны з любоўю самым брэнд-шэфам Арыфам.
Прыходзьце 12 верасня на прэс-ланч, які адбудзецца ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў: Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265 (4 паверх). Будзе смачна цікава!
Увага! Просім зарэгістравацца па спасылцы
Дадатковая інфармацыя:
Конкурс з’яўляецца некамерцыйным мерапрыемствам і праводзіцца на тэрыторыі краінаў Усходняга партнёрства анлайн праз падтрымку Міністэрства замежных спраў Нямеччыны і ProCredit Holding. Штаб-кватэра конкурсу знаходзіцца ў сталіцы Грузіі, Тбілісі. Сесія міжнароднага журы для вызначэння намінантаў і пераможцаў конкурсу адбудзецца ў закрытым фармаце напрыканцы кастрычніка ў Адэсе, Украіна. Гала-цырымонія адбудзецца ў лістападзе, у Кішынёве, з удзелам першых асобаў Малдовы.
Некаторыя з пераможцаў мінулага конкурсу:
У намінацыі Дакументальны фільм перамог дакумент Ніно Чуткерашвілі (Грузія) Шлях Ніко.
У намінацыі Малады Адамі перамагло відэа Наталіі Сяргееў з Малдовы пад назвай Generation Emigration.
Спецыяльным прызам Adami было адзначанае відэа нашага суайчынніка Ігара Назаранкі «Што ёсць мова варожая», якое ён зрабіў для сайту mediakritika.by.
З усімі працамі можна пазнаёміцца тут.
Адкрый свет разнастайнасці разам з Adami Media Prize
Падрабязнасці: adamimediaprize.eu
Даведкі: +375 29 624 43 22, adami.belarus2018@gmail.com