Запрашаем калег 14 лістапада ў БАЖ: Маніторынг асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентуе вынікі другога этапу маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.
У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць:
- кіраўнік групы маніторцаў Алесь Анціпенка
- старшыня ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец.
Нагадаем, што Андрэй Бастунец удзельнічае ў працы Назіральнай рады па кантролю за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў СМІ пры Цэнтрвыбаркаме.
Падчас прэс-канферэнцыі будзе магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам ГА «БАЖ», пачуць экспертную ацэнку таго, як выконваюцца правы кандыдатаў на доступ да СМІ.
Мэта маніторынгу — дапамагчы выбаршчыкам і журналісцкай супольнасці ўсвядоміць неабходнасць поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасць прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасць неперадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.
Аб’ектамі маніторынгу з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці, праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ), “Главный эфир” (Беларусь 1), “Контуры” (АНТ), “Радыёфакт” (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё), “Навіны Магілёў” (Рэгіянальная ТРК); друкаваныя СМІ: “СБ. Беларусь сегодня”, “Народная воля”, “Могилёвская правда”, “Мінская праўда”, “Звязда”; інтэрнэт-рэсурсы: TUT.BY і Belta.by.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 14 лістапада аб 11:00
ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16 ‑265). Тэлефон для даведак: 8029–126-70–98.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
Маніторынг асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года
Андрэй Бастунец: Кіраўнікі дзяржаўных СМІ дэманструюць неапраўдана шырокія абмежаванні для кандыдатаў у дэпутаты