• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрацаваў сайт-каталог беларускіх відэа на YouTube

    Пачаў працу праект Bra­ma — анлайн-каталог відэа на YouTube, створаных у Беларусі або беларусамі за мяжой. Пра гэта паведаміў стваральнік рэсурсу Вячаслаў Радзівонаў на сваёй старонцы ў Face­book.

    Скрыншот: brama.online

    «Ідэя з’явілся даўно, падчас размовы ў адным з чацікаў. Нехта сказаў, што на YouTube мала беларускага кантэнту. Я вырашыў аспрэчыць. Відэа, створаных беларусамі ці па-беларуску, шмат, але праз асаблівасці альгарытмаў YouTube яны часта не трапляюць да зацікаўленага гледача. Так ствараецца заганнае кола для беларускіх аўтараў: мала гледачоў, не хапае магчымасцяў для развіцця, сканчаецца імпэт, мала гледачоў… У выніку каналы хутка закрываюцца», — піша аўтар праекту.

    Вячаслаў Радзівонаў тлумачыць, што YouTube працуе так, каб прасоўваць відэа, якія спадабаюцца максімальна шырокаму колу людзей. У выніку алгарытмы могуць раіць ролікі, якія папулярныя ў суседніх краінах ці ў людзей з іншымі густамі. Нават падпісваючыся на беларускія каналы, гледачы могуць не ведаць, што існуюць іншыя падобныя рэсурсы.

    Задача праекта Bra­ma — зрабіць вялікі і зручны каталог, каб дапамагчы знайсці беларускія відэа. Усе каналы ў каталогу падзелены па катэгорыях. А тыя каналы, якія маюць кантэнт на розную тэматыку, разбітыя на асобныя праграмы. Дадзеныя абнаўляюцца аўтаматычна ў рэжыме рэальнага часу.

    «У мяне няма ілюзій, што гэты каталог будзе вельмі папулярным ці заменіць для кагосьці хатнюю старонку YouTube. Але, магчыма, камусьці дапаможа знайсьці нешта новае беларускае», — дадае Вячаслаў Радзівонаў.  

    Першая публічная версія Bra­ma пачала працаваць 1 красавіка 2024 года. Зараз сайт знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставання. Сачыць за развіццём праекта можна ў Twit­ter ці Telegram.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці