Забясьпечваць цішыню
На мінулым тыдні беларускія мэдыі ці то з прычыны зьбегу абставін, ці то «пад ціскам» самой рэчаіснасьці падалі некалькі сюжэтаў на адну і тую жа тэму — доступ да інфармацыі ды права гэтую інфармацыю распаўсюджваць. Зьдзівіла сыстэмнасьць ды разнастайнасьць сродкаў, якімі ад гэтага права адлучаюць як журналістаў, так і звычайных грамадзянаў.
«Народная воля» (ад
Двума днямі пазьней тэндэнцыю караць за распаўсюд інфармацыі «па ўсёй строгасьці закона» прасьвятліў адказ сп. А. Зімоўскага прадпрымальнікам, якія зьвярнуліся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі з просьбай аб прадстаўленьні простага этэру на тэлебачаньні. Вядома, прадпрымальнікам адмовілі. Але самае цікавае ня гэта, а тыя санкцыі ды жахі перасьледу, якія могуць чакаць усіх, хто пажадае проста так зьявіцца на тэлеэкране. Цытата: «Ваша прыватная просьба аб прадастаўленьні простага этэру супярэчыць артыкулу 48 закону „Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі“. У гэтай сувязі Белтэлерадыёкампанія папярэджвае, што Вы можаце быць прыцягнутыя да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай, крымінальнай ці іншай адказнасьці ў адпаведнасьці з законам РБ». (Падкрэсьлена мною — А. А.)
Ці варта тады зьдзіўляцца зьместу дакладу Дзярждэпа ЗША, інфармацыя пра які зьявілася ў гэты ж дзень? Беларусь фігуруе ў ім у якасьці аднаго зь
Зьвернемся, аднак, да яшчэ да аднаго сюжэту, які вядомы над назвай «жывы шчыт». Інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка, а інфармацыя пра яго зьявілася 11 сакавіка. Як напісала газэта «
Рэакцыя кампэтэнтных асобаў на публікацыю нагадвае адказ сп. Зімоўскага прадпрымальнікам. На
А сп. Ул. Навумаў, хоць і дапусьціў магчымасьць сытуацыі такой, якой яна была апісана ў мэдыях, аднак ня выключыў недабрасумленнасьці аднаго са сьведкаў інцыдэнту, які, паводле яго словаў, стаўся «одним из инициаторов „слива“ в СМИ информации о происшествии в соответствующей интерпретации» («СБ» ад 13 сакавіка 2008 г.).
Гэткім чынам, праблема — гэта яшчэ і «зьліў» інфармацыі, якім у нас пачалі займацца ўжо і асобныя грамадзяне.
Зьдзіўляе, аднак, вось што: а чаму ў беларускіх мэдыях інфармацыя пра жахлівы інцэдэнт зьявілася толькі праз 9 дзён? Ці магчыма сабе такое ўявіць у Польшчы, Францыі ці ва Ўкраіне?
А можа быць, усё значна прасьцей? Можа быць, сутнасьць справы ў тым, каб было ціха? І тады ў краіне нібыта нічога не адбываецца. А адна з функцыяў спэцыяльна прызначаных асобаў (няважна, дзе яны працуюць — на дзяржтэлерадыё ці ў ідэалягічных аддзелах) палягае ў тым, каб забясьпечваць цішыню.