• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Забойства Шарамета: у следства дагэтуль няма падазраваных

    Намеснік начальніка ўпраўлення Галоўнага следчага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны Аляксандр Коўтун заявіў, што падчас расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета дапытаныя больш за тры тысячы сведкаў, аднак падазраваныя дагэтуль не ўстаноўлены.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/20187596_1402777803135255_1835351585_n-660x440.jpg

    «Забойства Паўла Шарамета. Яго расследаванне ажыццяўляецца непасрэдна Галоўным следчым упраўленнем. На жаль, падазраваныя асобы на дадзены час не ўсталяваныя», – сказаў Коўтун.

    Паводле ягоных слоў, паліцыяй праведзены «значны аб’ём» следчых вышуковых дзеянняў, адпрацоўваюцца разнастайныя версіі і дасудовае расследаванне працягваецца. У гэтым кантэксце прадстаўнік паліцыі дадаў, што ў ходзе следства былі дапытаныя больш за тры тысячы сведак, паведамляе «Украінфарм».

    Нагадаем, Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева – у яго аўтамабілі спрацавала бомба. Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці