• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракурор Магілёўскай вобласці пастанавіў заблакаваць доступ да сайта ініцыятывы INeedHelpBY

    Пракурор Магілёўскай вобласці Валерый Куліковіч пастанавіў абмежаваць доступ да сайта сацыяльнай ініцыятывы INeed­Help­BY — ineedhelpby.org.

    заблакаваны доступ да сайта INeedHelpBY

    Падставай для прыняцця такога рашэння сталі нібыта парушэнні інтэрнэт-рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

    «У прыватнасці, на партале публікаваліся звесткі аб дыскрэдытацыі дзейнай улады і праваахоўных органаў, загадзя неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім псеўдастатусу «палітвязняў». Пры выкладзеных абставінах функцыянаванне ўказанага інтэрнет-рэсурсу супярэчыла нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», — паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

    Паводле ведамства, супрацоўнікі сайта ineedhelpby.org нібыта парушылі патрабаванні артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі», які забараняе распаўсюд «інфармацыі, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці альбо інфармацыі, што змяшчае заклікі да такой дзейнасці, ці іншай інфармацыі, распаўсюд якой можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

    У мэтах выканання пастановы пракурора Магілёўскай вобласці дзяржаўная інспекцыя Рэспублікі Беларусь па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфармацыі абмежавала доступ да названага рэсурсу. Але сайт ineedhelpby.org па-ранейшаму адчыняецца з‑за мяжы і праз VPN.

    Каманда праекта INeed­Help­BY каардынуе дапамогу палітзняволеным і іх сем’ям, дапамагае беларусам, якія мусілі пакінуць радзіму праз палітычны пераслед і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 

    «Мы верым у прынцып кругазвароту дабра і ўпэўненыя, што чалавек, які атрымаў дапамогу ў цяжкую хвіліну, дапаможа і іншаму ў падобнай сітуацыі. Мы працягваем дапамагаць беларусам і будзем гэта рабіць да таго часу, пакуль гэта будзе неабходна», — гаворыцца на сайце ініцыятывы.

    Рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 16 студзеня 2024 года «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці» супольнасць пад назвай INeed­Help­BY прызнаная экстрэмісцкай з забаронай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

    У пераліку экстрэмісцкіх фарміраванняў, які складае Міністэрства ўнутраных спраў, пад нумарам 176 згадваюцца таксама і інтэрнэт-рэсурсы, звязаныя з дзейнасцю праекта. Гэта сайт ineedhelpby.org, а таксама групы ў сацыяльных сетках: 

    • facebook.com/ineedhelpby;
    • instagram.com/ineedhelp_by;
    • бот у Telegram з ідэнтыфікатарам t.me/IneedHelpBY_bot;
    • канал на відэахостынгу youtube.com/@ineedhelpby820.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці