• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За антысеміцкі анекдот журналістку ютуб-канала «Живой гвоздь» адхілілі ад эфіру

    «Живой гвоздь» — гэта расійскі ютуб-канал, на якім пачаў выпускаць перадачы калектыў знакамітай станцыі «Рэха Масквы» на чале з Аляксеем Венедыктавым пасля яе закрыцця. Менавіта спадар Венедыктаў прыняў рашэнне адхіліць на два месяцы ад працы журналістку Лізу Лазерсан пасля таго, як яна расказала ў прамым эфіры антысеміцкі анекдот.

    У адказ расійская журналістка напісала ў сваім тэлеграм-канале, што не вярнецца ў праграму.

    Скандал разгарэўся 21 кастрычніка, калі на пачатку 6‑гадзіннага прамога эфіру Ліза Лазерсан распавяла анекдот пра яўрэйскіх немаўлят. Антысеміцкі жарт выклікаў масавую незадаволенасць слухачоў. На наступны дзень за гэты няўдалы выпадак папрасіў прабачэння не толькі непасрэдна журналістка, але і спадар Венедыктаў.

    Як піша «Медуза», Ліза Лазерсан, пераказваючы стары савецкі анекдот, думала, што  ён будзе ўспрыняты як сцёб над антысемітызмам.

    — Вядома, я была абсалютна сляпая і неадчувальная да таго, што людзі ўспрынялі гэта ў кантэксце трагедыі 7 кастрычніка, якую яны перажываюць у Ізраілі. Я хачу папрасіць прабачэння асабіста перад усімі, каго абразіў гэты анекдот у кантэксце той жахлівай трагедыі, якая адбылася. Мае самыя глыбокія, шчырыя прабачэнні. Я дакладна не хацела ніяк наогул расказваць яго ў кантэксце смерці немаўлят і ніяк не думала, што гэта будзе такім чынам увязана, — сказала вядучая.

    Чытайце яшчэ:

    После публикации военной рекламы среди объявлений гробовщиков из сети пропал сайт мозырской районки

    «Я не хачу працаваць!» Рэдакцыя Сенненскай раёнкі выкладае ролікі з такімі прызнаннямі

    Міністэрства інфармацыі разблакавала сайт «Прэсбола»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці