• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З Украіны за прапагандысцкія рэпартажы выслалі яшчэ адну расійскую журналістку

    Улады Украіны выслалі з краіны спецыяльнага карэспандэнта ВГТРК Тамару Нерсясьян. Аператар, які быў разам з ёй, застаўся ва Украіне, яго шукаюць.

    Журналістку і аператара ўнеслі ў базу сайта «Міратворац». Нерсясьян забаранілі ўезд ва Украіну на тры гады. Служба бяспекі краіны абвінаваціла яе ў тым, што яна ўяўляе «пагрозу цэласнасці ўкраінскай дзяржавы».

    Тамару Нерсясьян затрымалі ўвечары 14 жніўня, адвезлі на ўкраінска-расійскую мяжу і высадзілі каля пагранпераходу.

    Гэта не першы выпадак. У канцы ліпеня ўлады Украіны выправадзілі з краіны журналістку Марыю Князеву, якая працуе на тэлеканалах «Расія‑1» і «Расія-24». Кіеў палічыў, што карэспандэнт выкарыстала атрыманую ва Украіне інфармацыю для «тэндэнцыйнага асвятлення сітуацыі».

    Каб абмежаваць уплыў расійскай прапаганды ва ўмовах узброенага канфлікту на усходзе, ва Украіне забароненыя эфіры тэлеканалаў «Расія», «Расія 24», Першага канала, НТВ, Rus­sia Today, Life­News, «Зорка» і іншых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці