• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З міліцыі журналістка Ларыса Шчыракова патрапіла ў шпіталь

    Незалежная журналістка, сябра ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова 30 жніўня была затрыманая пасля вядзення стрыму шматтысячнага маршу незалежнасці і міру ў Гомелі.

    «Мы развіталіся з Ларысай на праспекце Перамогі. Разам вялі з ёй стрым. Яна мелася паабедаць з сынам, а пасля ехаць дадому ў прыгарадны пасёлак Перамога», — расказвае калега і аператар Андрэй Толчын.

    Як стала вядома, Шчыракову перастрэлі каля прыватнага дома людзі ў цывільным і адвезлі ў Гомельскі РАУС. Там ёй зрабілася блага. Шчыракову даставілі ў шпіталь інвалідаў вайны, які знаходзіцца непадалёк ад райаддзела міліцыі ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

    У шпіталі пацвердзілі, што Ларыса Шчыракова паступіла да іх у 21.40 мінулым вечарам і шпіталізаваная ў 1‑е неўралагічнае аддзяленне. Выконваючая абавязкі загадчыка аддзялення Ірына Любан паведаміла 31 жніўня карэспандэнту службы маніторынгу ГА «БАЖ», што Шчыракова скардзілася на галаўны боль, таму яе і шпіталізавалі.

    «Пачувае сябе Шчыракова здавальняюча. Яна папрасілася дадому, напісала заяву, таму сёння яе выпісваем», — сказала лекар.

    Мабільны тэлефон журналісткі пакуль недасяжны. Вядома, што супраць Ларысы Шчыраковай складзены пратакол паводле арт. 23.34 КаАП.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці