• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З 25 траўня ў Еўропе дзейнічае “права на забыццё”. Тлумачым, што гэта

    25 траўня у Еўрапейскім саюзе набываюць моц новыя правілы абароны прыватных дадзеных у інтэрнэце — GDPR (General Data Protection Regulation). У першую чаргу гэтыя новыя правілы датычацца ўсіх суб’ектаў, якія збіраюць і выкарыстоўваюць інфармацыю пра фізічных асобаў. І не толькі дзяржаўных інстытутаў ці карпарацый, але і невялікіх бізнесаў, як цырульня ці інтэрнэт-крама.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/bigdata2.jpg

    У краінах Еўрапейскага саюза будзе дзейнічаць “права на забыццё”. Што гэта значыць?

    — Спажывец можа запатрабаваць у любой фірмы ці грамадскага інстытута прад’явіць сабраныя на яго асабістыя звесткі і выдаліць іх з базы дадзеных.

    — Асабістыя звесткі мусяць быць прад’яўленыя спажыўцу ў фармаце PDF.

    — У выпадку крадзяжу прыватнай інфармацыі кліента фірма ці інстытут, адкуль адбыўся крадзеж, абавязаныя праінфармаваць наглядныя органы.

    — Прадугледжваецца таксама мацнейшая абарона правоў дзяцей.

    Фірмы, якія парушаць новыя патрабаванні, будуць атрымліваць буйныя штрафы. Прычым адзін штраф можа дасягаць 20 млн еўра.

    24 траўня GDPR абмяркоўвалася ў Варшаве на 5‑й штогадовай нідэрландска-польска-беларускай Трохбаковай канферэнцыі. Кожны з нас пакідае “лічбавы след”, а паралельна з нашай рэчаіснасцю існуе “хмара”, у якой знаходзіцца самая розная нашая прыватная інфармацыя.

    Але пытанне не толькі ў тым, як інфармацыя захоўваецца, але і ў тым, хто ёй можа скарыстацца ў фінансавых інтарэсах і не толькі. Ці можа дзяржава эфектыўна бараніць сваіх грамадзян у “эпоху big­da­ta”? Адсюль і імкненне дзяржавы не проста рэгуляваць абмен прыватнай інфармацыяй паміж людзьмі і сацыяльнымі інстытутамі, але і даць права на рэгуляванне гэтых працэсаў самім людзям.

    Адносіны чалавека і карпарацый гэта адзін з выклікаў сённяшняга часу, лічыць праваабаронца Дарота Главацка з Хельсінскага Фонду (Варшава). Толькі па тым, як чалавек націскае на клавішы ці па тым, якія каментары піша ў сaцсетках, нейронныя сеткі могуць зразумець, у якім ён знаходзіцца настроі, што ў яго са здароўем, якая ў яго сексуальная арыентацыя.

    “Тут занепакоенасць не толькі палітыкай прыватнасці, але і пытаннем небяспекі перад дыскрымінацыяй”, – кажа Дарота Главацка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці