• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрый Жыгамонт выдаў кнігу пра свае падарожжы па Беларусі

    У падарожніка-дылетанта Юрыя Жыгамонта выйшла кніга "Мястэчкі і вёскі Беларусі".

    Пра гэта ён паведаміў у сацсетках. Жыгамонт — аўтар і вядучы папулярнай перадачы «Падарожжа з Жыгамонтам» (на беларускім тэлебачанні яна выходзіла пад назвамі «Падарожжа дылетанта», «Прыгоды дылетанта» і «Новыя прыгоды дылетанта»).

    «У камянёў доўгая памяць» — сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай перадачы «Падарожжа з Жыгамонтам»  выпраўляецца ў нічым не выбітныя на першы погляд беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю, адметны следлюдзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку слыннага вандроўніка знайшлося месца і для адметных казак ды паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць».

    Набыць «Мястэчкі і вёскі Беларусі» можна ў мінскай краме «Акадэмкніга».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці