• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яўгена Перліна зноў атакуюць праўладныя журналісты — на гэты раз пасля паста ў Instagram

    Яўген Перлін, які пакінуў дзяржаўнае тэлебачанне ў 2020 годзе, апынуўся ў цэнтры ўвагі праўладных медыйшчыкаў. Спачатку на яго накінуліся за рэкламу крамы «Міла» — у выніку ролік прыбралі з сацсетак. Зараз тэлеграм-канал Агенцтва тэлевізійных навін змясціў зневажальны допіс у адказ пост Яўгена ў Instagram.

    Пост Яўгена Перліна ў Insta­gram з’явіўся дзень таму — верагодна, як адказ на хвалю хейта, якая абрынулася на былога тэлевядучага пасля рэкламы «Мілы». У допісе Перлін узгадвае сваю працу на ТБ і  кажа, што нікому не здраджваў і любіць сваю краіну і Мінск.

    «Гэта горад, які даў мне ўсё, і я аддаў яму, што мог. Столькі праектаў мы запусцілі, столькі прыгажосці паказалі ў вячэрнім шоу на ТБ, у рамках Еўрабачання і розных спартыўных турніраў… Тут так шмат таленавітых маладых людзей — са свету творчасці і наогул розных прафесій. Я іх запрашаў у свае тэлепраекты і па гэты дзень паказваю ў сваіх сацсетках. У іх — энергія, крэатыў і тая самая іскра, якая стварае», — піша Перлін.

    Ён дадае, што хоча «толькі лепшага для свайго дома, сямʼі і краіны». 

    «Так было заўсёды, не спрабуйце падмяніць паняцці — нікому я не здраджваў. Заўсёды верыў у нашых людзей. Мы з усім справімся! Галоўнае, не быць абыякавым. Беларусь — Наш дом. І іншага ў нас няма».

    У адказ на гэты допіс тэлаграм-канал ATN_NEWS апублікаваў пост, у якім сцвярджае, што праца Перліна на тэлебачанні была нібыта нічога не вартай. 

    У якасці прыклада прыводзяць шоў «Макаёнка, 9» — нібыта яно стала адным з найбольш правальных праектаў канала «Беларусь 1»: «сярэдняя доля — у раёне 2–2,5% пры цяперашняй долі тэлеканала 8–9%». Сцвярджаецца, што праграму ўжо збіраліся закрываць.

    У супрацьлегласць шоў Перліна ставяць праект «Фактор.ВУ», які, паводле аўтараў паста, «меў сярэднюю долю аднаго эфіру ў трэцім сезоне ў раёне 21–22%. Самы рэйтынгавы эфір — у раёне 28%. На піку тэлеглядзення — больш за 40%».

    Як заўважыла «Наша Ніва», зараз статыстыка праглядаў значна ніжэйшая. Па дадзеных апошняга тэлевымярэння, у топе праграм быў толькі адзін з выпускаў «Фактор.ВУ» з рэйтынгам 4,81%.

    Акрамя таго, былыя калегі Перліна выдвігаюць прэтэнзію, што ён «да стварэння «Еўрабачання» ніколі не меў ніякага дачынення. Да вядзення —так. Але яно не мае ніякага дачынення да стварэння».

    Чытайце яшчэ:

    Сергей Дорофеев: я — беженец

    «Шмат людзей накінуліся на мяне, як на лёгкую нажыву». Былая фатографка БелТА адказала на хвалю хейта ў свой адрас

    Вядучая АНТ Наталля Немагай: Мне да дзвярэй прыносілі пахавальныя вянкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці