• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яўген Меркіс: Судамі і штрафамі беларуская дзяржава спрабуе застрашыць абсалютна ўсіх

    Суддзя Савецкага раёна Гомеля Аліна Кошкіна 2 жніўня аштрафавала журналіста-фрылансера, сябра ГА "БАЖ" Яўгена Меркіса на 725 рублёў.  На падставе ч. 3 арт. 23.5 КаАП Яўген прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканала "Белсат" (Польшча) без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    Меркіс хадайнічаў, каб судовае разбіральніцтва вялося на беларускай мове. Аднак суддзя Кошкіна адхіліла хадайніцтва, патлумачыўшы, што судовая вытворчасць у гэтым судзе вядзецца па-руску. 

    Віны журналіст-фрылансер не прызнаў. Апавёў, што як грамадзянін мае права  на збор і распаўсюд інфармацыі. Ён і сапраўды ў чэрвені на праспекце Леніна задаваў пытанні мінакам наконт таго, што змянілася ў Беларусі пасля масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў. Здымала відэа калега Ларыса Шчыракова. Зняты матэрыял Яўген не мантаваў і нікуды не адсылаў, а тым больш не распаўсюджваў.

    — І вас не цікавіла, што сталася са знятым  відэаапытаннем? — пыталася суддзя.

    — Не цікавіла.

    — Для чаго тады здымалі?

    — Я маю права гэта рабіць, — адказаў Меркіс.

    Пасля прагляду відэасюжэта, які быў змешчаны на YouTube-канале «Белсат» 4 чэрвеня і выяўлены УУС Гомельскага аблвыканкама падчас маніторынгу інтэрнэта, суддзя Кошкіна, не выходзячы ў дарадчы пакой, абвясціла пастанову: аштрафаваць Яўгена Меркіса на 25 базавых велічыняў, што адпавядае 725 рублям.

    — Гэта ўжо не першы суд і не першы штраф за маю журналісцкую дзейнасці ў Беларусі. Суды ўвесь час аднабакова трактуюць заканадаўства аб СМІ, заплюшчваюць вочы на Канстытуцыю, якая дазваляе ажыццяўляць свабодны збор і распаўсюд інфармацыі. Адвольна трактуюцца паняцці «выраб прадукцыі СМІ», «распаўсюд прадукцыі СМІ». Ніколі не высвятляецца, ці  сапраўды чалавек  з’яўляецца супрацоўнікам таго медыя, за распаўсюд прадукцыі якого яго караюць. Проста ўслед за міліцыяй суддзі прыпісваюць фрылансеру знаходжанне ў штаце нейкага тэлеканала. А раз ты супрацоўнік і не маеш акрэдытацыі, то вось табе штраф, — кажа спадар Меркіс.

    На думку журналіста-фрылансера, падобнымі судамі і штрафамі беларуская дзяржава спрабуе застрашыць абсалютна ўсіх, каб людзі не займаліся зборам інфармацыі аб тым, што рэальна адбываецца ў краіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці