• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яўген Бузук: паказваю свету свае найлепшыя здымкі

    Гродзенскі фатограф Яўген Бузук за апошні год перамог у шэрагу сусветных конкурсаў для фатографаў і стаў хіба адзіным гродзенцам, які мае перамогі за свае здымкі ў Вялікабрытаніі, Злучаных Штатах Амерыкі, Азербайджане, Грузіі ды іншых краінах.

    — Калі ўзгадаць апошнія два гады, то конкурсаў было сем ці восем, дакладна ўжо і не памятаю. Сярод іх: Union of Pho­tog­ra­phers of Azer­bai­jan, залаты медаль Pho­to­graph­ic Soci­ety of Amer­i­ca. Для мяне гэта вельмі шмат. Я не тое, каб вельмі актыўна ўдзельнічаю, але стараюся дасылаць працы, якія мне падабаюцца самому, — распавёў Яўген Бузук у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    — Якія працы вы дасылаеце, гэта нейкія сацыяльныя здымкі ці нешта іншае?

    — Сацыяльныя здымкі я дакладна не раблю — у мяне такое не атрымліваецца. Да таго ж я бачу вакол шмат нейкіх праблем, і таму мне хочацца паказаць нейкую правільную, “прылізаную”, так бы мовіць, рэальнасць. Таму на маіх здымках нешта больш пазітыўнае.

    — Як адбываецца адбор на такія конкурсы?

    — Як правіла выглядае гэта наступным чынам: маецца, напрыклад,  нейкая тэма “Чорна-белыя працы”, прынята дасылаць да чатырох прац на тэму, і я дасылаю. Калі нейкія фотапрацы суддзямі ацэньваюцца даволі высока, тады яны праходзяць у фінальную частку і атрымліваюць так званы “праход”, асабліва цікавыя могуць ўзнагародзіць. Мае працы, якія атрымалі ўзнагароды на конкурсах, можна назваць жанравымі фотаздымкамі. Гэта не рэпартаж — гэта такія замалёўкі з жыцця, і ўжо не пастановачныя здымкі, якія я раней дасылаў на конкурсы. Многа такіх кадраў я “падглядзеў”, напрыклад, майстар, што робіць абутак, — гэты здымак я рабіў у Стакгольме. Нешта здымаў у Італіі падчас сваіх падарожжаў. Ды ў асноўным гэта фотаздымкі з падарожжаў, якія я раблю для сябе, каб атрымаць новыя эмоцыі. І менавіта падчас вандровак атрымліваецца зрабіць неблагія здымкі.

    Яўген Бузук апроч сваёй фатаграфічнай дзейнасці мае медыцынскую адукацыю і працуе ў галіне медыцыны. А свае ўзнагароды, атрыманыя ў міжнародных конкурсах, фотамайстар аддае ў музей фатаграфіі пры ліцэі № 1, які стаў для яго месцам, дзе яшчэ ў школьныя гады навучаўся рабіць фотаздымкі.   

    Евгений Бузук

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці