• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ярмошына зноў пра свой катэдж: Дамы сфатаграфаваныя — гэта вельмі асабістая інфармацыя

    Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Еўрарадыё патлумачыла, чаму абурылася публікацыяй фота яе дома ў Драздах. 

    _20190531_bun-6002-lzuoh.jpg

    «Калі б гэта датычыла кватэры ў шматкватэрным доме, то не было б нічога страшнага, — кажа яна. — Але дамы сфатаграфаваныя — гэта ўжо вельмі асабістая інфармацыя. А размяшчэнне інфармацыі ўплывае на бяспеку жыцця тых, хто жыве ў гэтым доме. Гэта тое самае як старонка пашпарту з прапіскай… Я лічу, што такія рэчы павінны быць са згоды».

    З дапамогай фота, кажа старшыня ЦВК, «вылічыць, дзе жыве Ярмошына… вельмі лёгка». «Менавіта таму я абурылася, а не таму, што спрабую нешта схаваць», — адзначыла Лідзія Міхайлаўна.

    Ярмошына прызнае, што «катэдж вельмі дорага абыходзіцца, як і любы дом», ён з’яўляецца «дарагой цацкай». Пакуль у яе ёсць заробак, але ўжо хутка яна выйдзе на пенсію. Што тады? «У мяне някепская пенсія. Калі мне стане не па кішэні, буду вырашаць пытанне па змене жылля», — гаворыць Лідзія Ярмошына.

    Ермошина возмущена публикациями в СМИ фото ее дома в Дроздах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці