• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Яны ўсе там вельмі баяцца ПВК «Вагнера». Хто ўчыніў дыверсію на сайце «Камсамольскай праўды»

    "Наша Ніва" піша, што ўвечары пятніцы на сайце «Камсамольскай праўды» зʼявіліся антываенныя матэрыялы — пра страты мірнага насельніцтва ва Украіне, пра тое, што «маньяк Пуцін злівае грошы на забойства мірнага народа Украіны» і што вайна скончыцца тады, калі «дыктатар Пуцін страціць уладу. «Продолженіе следует» адшукала супрацоўніка, які гэта апублікаваў, і пагаварыла з ім.

    Праўдзівыя навіны на сайт выдання паставіў 24-гадовы супрацоўнік Уладзімір Раманенка. Ён родам з Армавіра, у «Камсамольскай праўдзе» працаваў на стужцы навін паўгода.

    «Уладкаваўся туды на пачатку верасня мінулага года. Я тады пераехаў у Маскву і амаль чатыры месяцы не мог знайсці працу. У верасні з’явілася два варыянты. Я мог пайсці ў рэкламнае агенцтва, але для яго трэба было зрабіць тэставае і чакаць нейкі час. Альбо я мог пайсці ў «Камсамолку», куды мяне дакладна бралі.

    Праца ў прапагандзе мяне як чалавека з журналісцкай адукацыяй наогул не прыцягвала, у мяне быў жорсткі дысананс. З першага дня вайны я выступаў супраць яе. Мае самыя блізкія сябры — украінцы. Так што першы час я спрабаваў адмовіцца ад гэтай ідэі. Але мае даўгі раслі, трэба было неяк жыць у вялізным, незнаёмым горадзе», — тлумачыць ён.

    У канцы верасня, пасля аб’яўлення мабілізацыі, хлопец з’ехаў з Расіі і працаваў на навінах дыстанцыйна.

    «Паміж сабой калегі выкарыстоўваюць абсалютна той жа наратыў, што зыходзіць з тэлевізара. Людзі вераць таму, што пішуць: у радыеактыўных камароў, якіх выкарыстоўвае Украіна, мутантаў-гусей і бог ведае ў што яшчэ. У дачыненні да ўкраінцаў выкарыстоўваюць словы «ворагі», «укранацысты». У чатах ніхто не называе вайну вайной», — падзяліўся ён.

    Раманенка расказвае, пра каго нельга было пісаць. Гэта актывісты, іншагенты.

    «Яшчэ яны ўсе там вельмі баяцца ПВК «Вагнера». Нельга пісаць, што ПВК набірае крымінальнікаў на фронт і раздае зброю сапраўдным забойцам. Але пры гэтым нельга браць выказванні дэпутатаў Дзярждумы — Картаполава, Гурулёва, Собалева і, як ні дзіўна, Дзмітрыя Рагозіна. Нібыта гэта заўзятыя крытыкі дзеянняў расійскага камандавання — распавядаюць ўсякую небяспеку, якая можа дэстабілізаваць настроі ў краіне».

    «Аднойчы я вывеў іншага калегу на шчырую размову. Ён тады сыходзіў з рэдакцыі і збіраўся ў войска. Я спытаў: навошта табе ісці на вайну, калі ў цябе ёсць «бронь»? Але паляцеў услед адказ: «Трэба ж камусьці радзіму абараняць», — згадвае Раманенка.

    «Дыверсію» на сайце хлопец вырашыў прымеркаваць да пачатку вайны.

    «Для мяне такі крок — гэта скачок у бездань. Я шукаю нейкую працу, назапашванняў асабліва не засталося. Але ўспрымаю гэта як адкупленне віны. Застацца без працы — па мне, суразмерная плата за тое, што я хлусіў.

    Прашу прабачэння ў жыхароў Украіны за тое, што ўдзельнічаў ва ўсім гэтым. У мяне ёсць меркаванне, што ў і прапагандзе ёсць людзі, якія яшчэ супраціўляюцца. Я разлічваю, што супрацоўнікі іншых пракрамлёўскіх СМІ заўважаць мой учынак», — выказаўся ён.

    Чытайце яшчэ: 

    Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы

    Дзмітры Плакс: Беларускія справы ў Швецыі сталі менш гучнымі, але не менш важнымі

    Белорусской журналистке в Варшаве отказали в размещении рекламы ее магазина на белорусском языке

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці