• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ян Максімюк заклікаў беларускія выданні адмовіцца ад папяровай версіі і перайсці ў інтэрнэт

    Журналіст радыё «Свабода» і аўтар беластоцкага выдання Czasopis Ян Максімюк заклікаў выдаўцоў і рэдактараў цалкам перайсці ў інтэрнэт, бо моладзь газет і часопісаў у папяровым варыянце амаль не чытае, а калі і чытае, то выключна на электронных экранах.

    «З боку спажыўца-чытача патрабуецца немалы высілак — трэба купіць выданне ў кіёску або аформіць падпіску, а потым пазбавіцца макулатуры», — піша ён у адным з апошніх нумароў Cza­sopisa, адзначаючы, што гэта выданне павінна перайсці ў інтэрнэт.

    «Сёння ўжо немагчыма ўявіць сабе сур’ёзнае папяровае выданне без сваёй інтэрнэт-версіі. Новыя перыядычныя выданні ўзнікаюць толькі ў інтэрнэтнай версіі, а некаторыя шырокавядомыя міжнародныя выданні адмовіліся ад ранейшай папяровай версіі (напрыклад, Newsweek у 2013 годзе). Такі маем сусветны трэнд, і яго наступствы датычаць таксама нашых папяровых беларускіх перыёдыкаў у Беластоку».

    Сп. Максімюк мяркуе, што інтэрнэт-версія Cza­sopisa павінна стаць першаснай, а а папяровая — другаснай.

    «Гучыць страшна, я ведаю. Але калі мы не развітаемся з нашай адданасцю журналістыцы родам з ХІХ ст., мы прапалі», — рэзюмуе ён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці