• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Як раней не будзе. Будзе лепей». Выйшаў мерч з натхняльнымі цытатамі Андрэя Скурко

    Віленская друкарня A2.print зрабіла прынты з цытатамі нашаніўца, а цяпер палітвязня Андрэя Скурко. У продажы ёсць майкі, світшоты, худзі і торбачкі з надпісамі «Як раней не будзе. Будзе лепей», «Шчасце ўнутры нас», «Усё мінецца, а мы застанёмся» і «Захаваць сябе да часу, калі мы зноў будзем разам».

    На футболках, світшотах, худзі размешчаныя цытаты Андрэя, якія сталі афарызмамі. Простыя словы падтрымкі, якія ўсім нам даюць крыху надзеі.

    Андрэй Скурко — нашанівец, беларускі патрыёт і таленавіты пісьменнік — знаходзіцца за кратамі з 8 ліпеня 2021 года. Дома яго чакаюць жонка Паўліна і сын Тамашык. Дзеля таго, каб даць цяпла сыну, якому цяпер так не хапае бацькі, Андрэй піша для яго вясёлыя вершыкі і дасылае малюнкі. Адзін з іх — слонік — апынуўся на прынце A2.print побач са словамі «Шчасце ўнутры нас».

    «Для нас гэта важны праект, — кажуць у друкарні A2.print. — Вельмі важна не забываць палітвязняў. Гэта і наша асабістая гісторыя, мы хочам, каб не забывалі і нашу сузаснавальніцу Алесю Буневіч, каб людзі падтрымлівалі яе і іншых палітвязняў».

    Друкарня дасылае рэчы па ўсім свеце, толькі з дастаўкай у Беларусь, па прычынах, якія ад іх не залежаць, могуць узнікнуць праблемы.

    Замовіць футболкі можна па 15 еўра, світшоты 25 еўра, худзі — 30 еўра, торбачкі — 10 еўра. Колер розны — чорны, белы, шэры, ружовы, зялёны ды іншыя, толькі некаторыя рэдкія колеры прыйдзецца пачакаць. Калі замовіць 10 і больш адзінак, то можна атрымаць зніжку.

    Чытайце яшчэ:

    Закратаваны юбілей. Пра гонар быць сябрам і калегам Андрэя Аляксандрава

    «Мне зрабілі казачна хутка — літаральна за пару дзён». Як беларусу памяняць пашпарт за мяжой і якая ёсьць альтэрнатыва

    “Каждая история политзаключенного достойна быть услышанной”. Разговор с Politzek.me о значении проекта

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці