• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як працуюць традыцыйныя медыя ў інтэрнэце. Досвед “The Independent”

    12 лютага брытанская газета “The Independent” аб’явіла, што апошні друкаваны нумар выдання выйдзе 26 сакавіка. Выданне, заснаванае ў 1986 годзе, мае дэмакратычна-ліберальныя погляды і асаблівую ўвагу надае правам чалавека. Нацыянальны саюз журналістаў б’е трывогу, што са 150 чалавек у рэдакцыі больш за 100 могуць страціць працоўнае месца.

    У 2010 годзе газету выкупіў за сімвалічную суму расійскі алігарх Яўген Лебедзеў. З тых часоў друкаваная версія прыносіла толькі страты, затое аўдыторыя сайта газеты вырасла да 58 мільёнаў унікальных наведнікаў за месяц (на верасень 2015 года).

    Уласнік не называе колькасць журналістаў, якія будуць звольненыя, а кажа толькі пра тое, што ствараюцца 25 новых месцаў для працы сайта www.independent.co.uk/. Паралельна лічбавае выданне “i” – таннейшае і арыентаванае на моладзевую аўдыторыю, з прыбыткам звыш 5 мільёнаў фунтаў – будзе прададзена рэгіянальнаму выдаўцу “John­ston Press” за 25 мільёнаў фунтаў. Новы ўласнік “I” таксама абяцае 34 новых штатных адзінкі да 17‑і ўжо існуючых.

    Каментатары разышліся ў меркаваннях наконт гэтага кроку газеты: аптымісты цешацца, што выданне працягвае ісці наперадзе тэндэнцый, песімісты лічаць гэта вымушаным крокам адчаю. Аналітык “The Guardian” Пітэр Прэстан канстатуе, што натхненне пераходам з друку на лічбавыя тэхналогіі прайшло за адзін вечар: зараз СМІ ў поцемках шукаюць жыццяздольныя рашэнні. I нават паспяховыя выданні, хай то падпісное выданне “The New York Times” або адкрытае “The Guardian”, распрацоўваюць стратэгічныя планы, каб уратаваць прыбыткі.  

    Больш пра сітуацыю — ТУТ (па-англійску)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці