• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як чытаць незалежныя СМІ і не падстаўляцца — падрабязны гайд

    Незалежныя рэсурсы недаступныя з Беларусі. «Наша Ніва» апісвае і простыя, і складаныя спосабы, як атрымліваць да іх доступ і пры гэтым не рызыкаваць.

    Як абыходзіць цэнзуру? Спачатку простыя спосабы

    Самы просты спосаб абыходу цэнзуры — гэта выкарыстанне ананімайзераў, якія зробленыя, каб абыходзіць цэнзуру, і VPN.

    Самы просты і больш-менш надзейны варыянт — Psiphon. Ён, хоць і прапануе рэкламу бясплатным карыстальнікам, а таксама не шыфруе ўсяго трафіку, працуе дастаткова добра. У выпадку, калі сайт будзе заблакаваны, вы можаце даслаць пусты e‑mail на адрас get@psiphon3.com, каб атрымаць спасылкі на кліент для Win­dows і Android. Версіі для Mac і iOS даступныя па гэтай спасылцы. А па гэтай — браўзерная версія для iOS.

    Таксама існуе даволі папулярны «канкурэнт» Psiphon — Lantern. Ён таксама дапамагае абыходзіць цэнзуру і кантралюецца няўрадавай арганізацыяй.

    У нашым гайдзе па выбары VPN, мы пісалі, што бясплатных і надзейных VPN няшмат. Найлепшы сярод іх — Pro­ton VPN, які кантралюецца няўрадавай кампаніяй, якой можна давяраць, і прапануе неабмежаваны трафік. Іншыя з тых, што рэкамендавалі эксперты — Tun­nel­Bear і Wind­scribe, даюць вельмі абмежаваную колькасць трафіку, 2 і 10 гігабайт адпаведна. 

    У 2020‑м у Беларусі таксама працаваў і дагэтуль працуе Tachy­on VPN, які выкарыстоўвае складаную схему абыходу цэнзуры. Ён бясплатны, але змяшчае рэкламу. Даступны для большасці папулярных платформаў.

    Каб абраць платны VPN, можна карыстацца гайдам ад праваабарончай арганізацыі Human Con­stan­ta. Сярод іхніх рэкамендацыяў — Nord VPN (які мае функцыю «двайнога VPN» і «заблытанага (obfus­cat­ed) VPN») і ExpressVPN, які паспяхова абыходзіць блакаванні нават у Кітаі. Таксама ёсць рэйтынг аўтарытэтнай расійскай праваабарончай арганізацыі «Раскамсвабода», на які можна абапірацца.

    VPN можна аплачваць і з замежнай карткі або ў крыптавалюце, калі сэрвіс гэта дазваляе.

    Галоўны мінус у тым, што такія сэрвісы таксама могуць пачаць блакаваць — пакрысе гэта ўжо адбываецца ў Расіі, у Беларусі пакуль не. 

    Калі VPN і проксі пачнуць блакаваць, застаюцца два найбольш «працоўныя» варыянты — TOR, «нечаканыя» VPN і сапраўды складаныя спосабы. Апошнія даступныя для рэалізацыі ў асноўным для людзей, якія ўжо маюць базавыя тэхнічныя веды.

    TOR

    Каб спампаваць браўзер TOR або афіцыйныя кліенты праграмы, дастаткова зайсці на сайт праекта. У выпадку, калі сайт будзе заблакаваны, можна даслаць мэйл на адрас gettor@torproject.org, а ў самім лісце напішыце назву вашай аперацыйнай сістэмы (да прыкладу, Win­dows або iOS). У адказ вам прыйдзе ліст са спасылкамі на кліент TOR для вашай платформы.

    Калі падлучыцца адразу не ўдалося, то ў браўзеры TOR ёсць убудаваная функцыя «мастоў», якія дазваляюць вам дагрукацца да сеткі. Калі ў вас будуць праблемы з падключэннем, то TOR сам прапануе абраць мост, які дапаможа злучыцца з сеткай. Для гэтага націсніце «Con­fig­ure con­nec­tion». Спусціцеся ў меню троху ніжэй, да ўкладкі «Add a new bridge».

    Пасля гэтага націсніце «Select a build-in bridge». Паспрабуйце замест obfs4 абраць іншы — да прыкладу, Snowflake, і перападключыцца.

    Калі гэта не спрацавала, то націсніце «Request a bridge», увядзіце капчу і паспрабуйце атрымаць «мост» праз убудаваны сэрвіс.

     

    Калі нічога з гэтага не спрацавала, то дашліце ліст на адрас bridges@torproject.org. У самім лісце напішыце фразу «get trans­port obfs4». Улічвайце, што яго можна даслаць толькі з двух паштовых сэрвісаў: Gmail і Riseup.net (актывісцкі сэрвіс з закрытай рэгістрацыяй па запрашэннях). Адрас моста можна ўпісаць пасля выбару опцыі «Add a bridge man­u­al­ly» у меню «Add a new bridge».

    «Нечаканыя» сэрвісы

    Калі нічога з гэтага не спрацавала, то паспрабуйце іншыя VPN-сэрвісы, якія прапануюць бясплатны пробны перыяд. Да прыкладу, у гэтым спісе ёсць параўнанне амаль 200 VPN-сэрвісаў, шмат якія з іх маюць бясплатны пробны перыяд.

    Складаныя спосабы

    Акрамя VPN і «ананімайзераў», ёсць іншыя спосабы «прабіцца» праз цэнзуру. Асноўныя варыянты — гэта ўласнаручна стварыць VPN або скарыстацца нейкай тэхналогіяй маскіравання трафіку.

    Да прыкладу, вось тут ёсць добрая інструкцыя па тым, як стварыць уласны ssh-тунэль і абыходзіць абмежаванні. Такіх інструкцыяў даволі шмат, але для гэтага важна мець сервер у прасторы, у якой магчымы «нармальны» доступ у інтэрнэт.

    З тэхналогіяў маскавання трафіку выдзяляецца v2ray, якая дазваляе вельмі моцна ўскладніць блакаванне рэсурсаў. У гэтым артыкуле апісваецца, як ёй скарыстацца для абыходу блакіровак. А тут ёсць тэхнічнае апісанне таго, як працуюць іншыя тэхналогіі такога кшталту і які кліент абраць.

    Таксама існуе праект Gene­va, які адсочвае ўразлівасці ў механізмах блакавання правайдараў і прапануе сцэнары, па якіх іх можна абысці.

    Важна зазначыць, што выкарыстанне гэтых спосабаў сапраўды патрабуе хаця б базавых ведаў у сістэмным адміністраванні і шараговаму чытачу яны не пад сілу.

    А як дастукацца да сайтаў, даступных толькі з Беларусі?

    Для гэтага вам спатрэбіцца VPN, які мае беларускія серверы. Для гэтага ёсць адмысловы спіс ад ініцыятывы «За BYNet». Усе гэтыя сэрвісы, вядома, лепш аплачваць не з беларускай карткі.

    Чытайце яшчэ:

    «Сёння цана памылак вельмі высокая». Як ва ўмовах эміграцыі і «прававога дэфолту» ў Беларусі працуюць журналісты-расследавальнікі

    Открытки для Марины Золотовой. «Репортеры без границ» запускают кампанию в поддержку главреда TUT.BY

    Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці