• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як беларуская прапаганда прадстаўляецца «Белсатам» і што рабіць чытачам, гледачам і экспертам

    Беларуская прапаганда пачала практыку фэйкавых званкоў. «Белсат» тлумачыць, што адбылося і як засцерагчыся ад падману. 

    Што адбылося?

    У нядзелю, 18 лютага, на прапагандысцкім канале БТ Марыя Пятрашка паспрабавала пераканаць гледачоў у тым, што на тэлеканале «Белсат» нехта злівае запісы размоваў. У якасці прыкладу прадэманстравалі размову прадстаўніцы кампаніі «Сумленныя людзі» Аленай Жываглод нібыта з журналісткай «Белсата». Спадарыня Пятрашка намякнула: у рэдакцыі ёсць крот, які злівае інфармацыю БТ, і крату гэтаму ўсё залічыцца ў будучыні.

    Што адбылося насамрэч?

    Як высветлілася, Алена Жываглод сапраўды размаўляла з кімсьці. Вось толькі не з журналісткай «Белсата», а з фэйкавым акаўнтам, зробленым пад журналістку «Белсата». Прапагандысты стварылі клон акаўнту ў «Тэлеграме» журналісткі «Белсата», змяніўшы ў ніку ўсяго адную літару.

    Чаму гэта сурʼёзна?

    Стварыць фэйкавы акаўнт сапраўды не так складана. Дастаткова ведаць асобу, ейны сапраўдны акаўнт у сацсетках, падмяніць адную літару (ці лічбу), дадаць у профіль фота таго ж журналіста. Гатова! Хто хутка зразумее, калі табе раздаецца званок, што тэлефануе прапагандыст? Наўрад ці нашыя эксперты ведаюць усіх журналістаў па голасе. Выпытаць інфармацыю такім чынам не складана. Зусім нядаўна калегі з «Еўрарадыё» папярэджвалі, што хтосьці стварыў фэйкавы акаўнт рэдакцыі ў «Тэлеграме». Магчыма, дасведчаныя чытачы зразумеюць, што штосьці не так. Але калі з дзесяці чытачоў адзін не зразумее, гэта таксама трагедыя.

    Калі ж прапаганда ўзялася за стварэнне фэйкавых акаўнтаў журналістаў, рэдакцыяў, варта быць пільнымі.

    Як сябе аберагчы?

    Усім чытачам, гледачам і экспертам «Белсат» раіць быць пільнымі. Калі штосьці выклікае ў вас сумнеў (імя журналіста, адсутнасць ранейшай з ім перапіскі), гэтую асобу варта ідэнтыфікаваць. Напішыце ў рэдакцыйны бот (сапраўдны, не фэйкавы), альбо рэдактару ці журналісту, якіх вы дакладна ведаеце, пытанне: гэта ваш журналіст? Цягам пары хвілінаў рэдакцыя адкажа, хто з вамі спрабуе звязацца – журналіст «Белсата» ці прапагандыст з БТ? Перад тым, як тэлефанаваць, журналіст «Белсата» заўсёды вам напіша і прадставіцца.

    Будзем пільнымі разам.

    Каманда «Белсат» belsat.eu

    Чытайце яшчэ:

    «Яны баяцца і разумеюць, што нас думаць па-іншаму не прымусіш». Інтэрв’ю з Вольгай Такарчук

    «Доўгія тэксты чытаць не будуць». Рэдактарка раёнкі патлумачыла, чаму праграмы кандыдатаў у дэпутаты амаль незаўважныя ў дзяржаўных СМІ

    Што рабіць, калі ў Беларусі стануць блакаваць VPN — і ці трэба хвалявацца ўжо зараз

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці