• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як арганізатар акцыі пратэсту ў Брэсце: блогер Аляксандр Кабанаў атрымаў вялікі тэрмін арышту

    У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 красавіка судзілі актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. Блогер Аляксандр Кабанаў быў асуджаны за парушэнне часткі 3 артыкула 23.34 КаАП — яго абвінавацілі ў арганізацыі акцыі, паведамляе сайт Spring96.org.

    Аляксандр Кабанаў

    Справу блогера Аляксандра Кабанава разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі. Кабанава абвінавацілі ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП, то бок яго палічылі непасрэдным арганізатарам акцыі 12 красавіка.

    Пасля допыта сведкі міліцыянта Філіпа Кітленкі суддзя вынес рашэнне — арыштаваць блогера на 15 сутак.

    Аляксандр Кабанаў — вядомы блогер, які актыўна асвятляе пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода каля Брэста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці