• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Я рэалізоўвала сваё канстытуцыйнае права”. Бабруйскую журналістку аштрафавалі на 270 рублёў

    Ірыну Купцэвіч, карэспандэнтку анлайн-рэсурса reform.by затрымалі раніцай 15 верасня ў Ленінскім РАУС Бабруйска, куды яна прыйшла даведацца пра лёс свайго брата. Маладога чалавека затрымалі на некалькі хвілін раней пасля судовага пасяджэння, на якім яго аштрафавалі на 25 базавых за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.

    У Ірыны адраз забралі тэлефон, некалькі гадзін яе пратрымалі ў РАУС на допыце. Каля 15‑й гадзіны журналістку прывезлі ў суд Бабруйскага раёна і Бабруйска. Справу разглядала суддзя Таццяна Тарабуева. Яна абвесціла, што Ірына Купцэвіч абвінавачваецца паводле ч. 1. арт. 23.34 КаАП — парушэнне парадку правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Нібыта журналістку бачылі і зафіксавалі на відэа супрацоўнікі міліцыі на мітынгу, які праходзіў у Бабруйску 6 верасня.

    Журналістка прызнала свой удзел у мітынгу.

    “Так, я была там. Я рэалізоўвала сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы, і не лічу, што я зрабіла нешта, за што мне павінна быць сорамна, ці нейкае злачынства”, — сказала Ірына.

    Суддзя прапанавала скарочаны разгляд справы, на што журналістка, параіўшыся з адвакатам, пагадзілася. Сведкаў не апытвалі. Суддзя зачытала рашэнне: улічваючы прызнанне і тое, што раней не было прыцягненняў да адказнасці па гэтым артыкуле, прызначыць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры дзесяці базавых велічынь (BYN 270).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці