«Я бачу, што мы збліжаемся». Эйсмант распавёў, што расіян у беларускім тэлеэфіры стане больш
Расіяне хочуць ствараць сумесны з беларусамі забаўляльны кантэнт, а беларусы зацікаўлены ў экспертах. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, са спасылкай на «Спутнік» піша «Наша Ніва».
«Вельмі вялікая цікавасць у расійскіх інтэрнэт-платформ да нашага праекта «Фактор.бай». Яны прыязджалі сюды, былі перамовы і збіраюцца ўвайсці ў гэты сезон са сваімі магчымасцямі. Што датычыцца глабальных праектаў, мы адкрыты да ўсяго, але для гэтага трэба сустракацца з найбуйнейшымі топ-мэнеджарамі расійскіх тэлекампаній і нешта абмяркоўваць. Але ў цэлым я бачу, вядома, што мы збліжаемся», — распавёў Эйсмант, адказваючы на пытанне аб планах па супрацоўніцтве «Белтэлерадыёкампаніі» з расійскімі тэлеканаламі.
Паводле яго, працягнецца практыка запрашэння расійскіх экспертаў у беларускі тэлеэфір.
«Гэта новае дыханне і думкі», — сказаў кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі».
Ён расказаў, што ўжо ёсць цэлы спіс спецыялістаў, якіх Мінск будзе запрашаць для таго, каб пашырыць экспертную супольнасць.
Акрамя таго, на БТ будуць рабіць упор на «аўтарскую журналістыку», спасылаючыся на Лукашэнку, які сказаў, што «ідзе вайна інфармацыйная, і, калі мы яе прайграем, — акунемся ў вайну сапраўдную».
«Таму аўтарская журналістыка выходзіць на першы план», — сказала намеснік галоўнага дырэктара АТН Вольга Макей.
Чытайце яшчэ:
«Сёння цана памылак вельмі высокая». Як ва ўмовах эміграцыі і «прававога дэфолту» ў Беларусі працуюць журналісты-расследавальнікі
Открытки для Марины Золотовой. «Репортеры без границ» запускают кампанию в поддержку главреда TUT.BY
Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук