• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Wyborcza паведамляе пра ператрус у будынку TVP у Варшаве. Гэта звязана з тэлеканалам «Белсат»

    У сераду раніцай супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы ўвайшлі ў будынак TVP у Варшаве. Гаворка ідзе пра расследаванне злоўжыванняў на тэлеканале «Белсат», паведамляе Wybor­cza.

    Офіс TVP у Варшаве. Фота: Wybor­cza

    Паводле Wybor­cza, ператрус у рэдакцыі тэлеканала «Белсат» звязаны з заявай аб злачынстве, якую падало цяперашняе кіраўніцтва TVP. Былое кіраўніцтва канала абвінавачваюць ва шматмільённых злоўжываннях, звязаных з аплатай IT-паслуг.

    Wybor­cza таксама паведаміла, што «неафіцыйна вядома» пра ператрус у кватэры былой кіраўніцы «Белсата». Агнешка Рамашэўская, якая займала пасаду дырэктакі «Белсата» да сакавіка 2024 года, абвергла гэтую заяву ў сацсетцы Х.

    «Хтосьці там страціў розум? Ніхто не абшуквае маю кватэру!» — напісала Агнешка Рамашэўская-Гузы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці