• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў пяты нумар “Новага замка”

    Нядаўна ў мінскім выдавецтве “Кігазбор” пабачыў свет пяты нумар літаратурнага альманаха “Новы замак”, які выходзіць раз на год, пачынаючы з 2012 года.

    Ужо пяць гадоў гэтае выданне літаратараў і журналістаў Гродзеншчыны нязменна рэдагуе сябра БАЖ і СБП Сяргей Астравец. Пастаяннымі аўтарамі альманаха за гэты час (акрамя Сяргея Астраўца) сталі сябры БАЖ Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў з Гродна, Сяргей Чыгрын і аўтар гэтых радкоў са Слоніма.

    З кожным годам выданне папаўняецца новымі аўтарамі ды багачае тэматычна і жанрава. У апошнім нумары альманаха сярод новых аўтараў з’явіўся яшчэ адзін сябра БАЖ, журналіст і краязнаўца з Гродна Андрэй Мялешка.

    “Новы замак” сярод абласных літаратурных альманахаў, якія выходзяць пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў, выгодна адрозніваецца разнастайнасцю рубрык. Акрамя традыцыйных “Проза” і “Паэзія”, тут  можна знайсці “Публіцыстыку”, “Літаратуразнаўства”, “Гісторыю”, “Краязнаўства”, “Публікацыі” і іншыя, у залежнасці ад інтэпрытацыі аўтара ў падачы матэрыялу. Літаратура на мяжы журналістыкі і журналістыка на мяжы літаратуры шырока паказваюць сучаснасць і гісторыю Панямонскага краю. Таму, відаць, “Новы замак” аднолькава моцна прыцягвае да сябе пісьменнікаў, журналістаў і навукоўцаў Гродзеншчыны.

    “Новы замак” распаўсюджвае Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя новага нумару альманаха традыцыйна праходзіць у Гродне неўзабаве пасля выхаду ў свет. Але канкрэтная дата сёлетняй прэзентацыі яшчэ не вызначана.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці