Выйшаў на свабоду журналіст Арцём Сізінцаў
Выйшаў на свабоду сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Арцём Сізінцаў. Ён быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ў Віцебску.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-sizints/
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-sizints/
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-sizints/
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-sizints/
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/vyjshau-na-volyu-zhurnalist-artsyom-sizints/
Хлопца сустракалі віцебскія БАЖаўцы, сябры, якія адмыслова прыехалі з Оршы, дзе жыве Арцём. І, канеше ж, маці: з першага дня арышту яна паўтарала журналістам, што ва ўсім падтрымлівае сына і ганарыцца ім. А яшчэ — цалкам неспадзявана для Арцёма — сустракаць яго прыйшлі дзве віцебскія дзяўчыны, Ганна і Аліна. Яны пазнаёміліся з Арцёмам падчас акцыі ў Віцебску, і ўсіх траіх разам затрымалі пасля імпрэзы. Дзяўчаты атрымалі штрафы па 20 базавых велічынь.
Арцём Сізінцаў распавёў, што ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску самыя мінімальныя: кепская ежа, цесная камера. У яго быў досвед знаходжання ў аршанскім ІЧУ, і там, паводле словаў былога арыштанта, умовы ўтрымання значна лепшыя.
Арцём не заўважыў асаблівага стаўлення да сябе. Не ўлічваючы, хіба, таго, што ўвесь тэрмін ён правёў у камеры на два чалавекі. “Можа, не хацелі, каб я размаўляў з большай колькасцю людзей, каб не пераконваў іх у тым, у што веру сам”, — смяецца Арцём.
Ён кажа, што карэспандэнцыю перадавалі, і што ён вельмі ўдзячны за паштоўкі, атрыманыя ад віцебскіх калег і полацкіх актывістаў. Бо без маральнай падтрымкі і без перадачаў з волі, у тым ліку з кнігамі, было б цяжкавата…
Цяпер Арцём Сізінцаў працуе журналістам-фрылансерам, рыхтуе матэрыялы для «Радыё Рацыі». Гаворыць, што думае пра тое, каб уладкавацца ў нейкую рэдакцыю ды працаваць з пасведчаннем штатнага журналіста.
«Але я перакананы, што фрылансеры — такія ж журналісты. І іх статус мусіць быць замацаваны ў заканадаўстве. Мне асабіста фрыланс нават больш падабаецца. Так, часу заўсёды не хапае. Але можна ўсё ж больш гнутка планаваць свой дзень», — гаворыць Арцём.
Журналіст прызнаў, што арышт — сапраўды пакаранне, бо «не можаш выйсці, нічога там не заплануеш. Але ёсць рэчы, з якімі звыкаешся, мусіш быць гатовы да іх, калі жывеш у Беларусі».
Арцёма Сізінцава затрымалі 25 сакавіка. Два дні трымалі ў ізалятары да суда, бо былі выходныя. Справу разглядала суддзя Валянціна Міхасёва. Арцёма пакаралі арыштам на 10 сутак быццам бы за парушэнне арыткулу 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
“Хаця на ўрыўках відэазапісаў, якія дэманстраваліся ў судзе, выразна відаць, чым я займаўся. Што ў мяне ў руках або мікрафон, або фотаапарат. Але мяне звінавацілі ў тым, што я нбыта крычаў лозунгі”, — гаворыць Арцём.
За парушэнне артыкулу 23.34 пакараныя яшчэ двое віцебскіх БАЖаўцаў — Леанід Свецік і Канстанцін Мардзвінцаў. Іх таксама абвінавацілі за ўдзел у акцыі, а не за тое, што яны мелі намер яе асвятляць. Свецік і Мардзвінцаў выйдуць на волю толькі 10 красавіка: суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў кожнага арыштам на тэрмін 15 сутак.